Літвінскі Дзмітрый
Літвінскі Дзмітрый нарадзіўся 6 чэрвеня 1970 года ў г. Глыбокае. У 1987 г. скончыў СШ № 3 г. Глыбокае, пасля чаго паступіў у Наваполацкі політэхнічны інстытут, атрымаў прафесію інжынера-радыёкантруктара. Працуе ў ахове ААБ «Беларусбанк».
Яго асэнсаваны творчы шлях пачаўся ў 2000 г. з партрэтаў, якія былі намаляваны алоўкам. Затым ён адлюстраваў на паперы партрэты сваёй жонкі, дзяцей, маляваў вядомых людзей з фатаграфій, апублікаваных у газетах.
Першая выстава «Погляд» была арганізавана ў 2002 г. у Глыбоцкім Доме рамёстваў. Праз тры гады Дзмітрый зладзіў другую выставу пад назвай «Мой Бог, мой сябар і муза», прысвечаную яе Вялікасці прыгажосці, увасобленай у жаночых вобразах. Трэцяя выстава стала своеасаблівай споведдзю Глыбоччыне, дзе жывуць бацькі, сябры, прыхільнікі творчасці.
Часцей за ўсё на карцінах мастак адлюстроўвае ціхія глыбоцкія вулачкі, прыроду, землякоў.
Не маючы акадэмічнай адукацыі, Дзмітрый самастойна вучыўся тэорыі выяўленчага мастацтва па кнігах, шмат спасціг, пераймаючы вопыт вядомых мастакоў. Піша партрэты ў колеры: гуаш, акварэль, пастэль. Выкарыстоўвае змешаную тэхніку напісання. Яму ў поўнай меры імпануе творчасць рускіх мастакоў: Крамскога, Сурыкава, Паленава, Рэпіна і іншых.
Карціны мастака знаходзяцца ў прыватных калекцыях Расіі, Латвіі, Літвы, Эстоніі, Грэцыі, Бельгіі, Германіі.
ЛІТАРАТУРА
1. Байкова, В. Народныя майстры і мастакі Глыбоччыны / В. Байкова // Народная культура Віцебшчыны : матэрыялы навукова-практычнай канферэнцыі «Працэсы мадэрнізацыі народнай культуры і вопыт устаноў культуры і адукацыі Віцебшчыны па захаванню традыцый», 26–27 мая 2005 г. / рэдкал.: Л. Вакар [і інш.]. – Віцебск : ВДУ імя П. М. Машэрава, 2007. – С. 34–38.
2. Літвінскі, Д. Запалі сам сваю зорку / Д. Літвінскі ; гутарыў А. Жыгуноў // Веснік Глыбоччыны. – 2017. – 6 студз. – С. 5, 9.
3. Нікандрава, А. Выстава мастака-партрэтыста / А. Нікандрава // Веснік Глыбоччыны. – 2002. – 16 кастр. – С. 3.
4. Панкрат, А. Жыццё, намаляванае фарбамі / А. Панкрат // Веснік Глыбоччыны. – 2012. – 1 верас. – С. 8.
5. Студия Дмитрия Литвинского [Электронный ресурс]. – Режим доступа: http://www.litvinskij.by/. – Дата доступа: 01.10.2017.
6. Сутула, Г. «Споведзь Глыбокаму» / Г. Сутула // Веснік Глыбоччыны. – 2009. – 3 кастр. – С. 7.
7. Хайноўская, А. «Зямля бацькоў – мая зямля...» / А. Хайноўская // Веснік Глыбоччыны. – 2012. – 17 кастр. – С. 6.
8. Хайноўская, А. З'явіўся трэці партрэт Іосіфа Львовіча Корсака / А. Хайноўская // Веснік Глыбоччыны. – 2013. – 2 ліп. – С. 6.
9. Художник из Глубокого рисует и снимает природу (фото, видео) // Віцебскі Зялёны партал [Электронный ресурс]. – Режим доступа: http://vitebsk.greenbelarus.info/articles/16-06-2016/hudozhnik-iz-glubokogo-risuet-i-snimaet-prirodu-foto-video. – Дата доступа: 01.10.2017.