Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Лук’янаў Віктар Міхайлавіч

Дата нараджэння
27.02.1940
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, в. Власава
Род дзейнасці
мастак
Узнагароды і прэміі
Ганаровы грамадзянін г. Наваполацка (1998)

ЛУК’ЯНАЎ ВІКТАР МІХАЙЛАВІЧ нарадзіўся 27 лютага 1940 года ў в. Власава Віцебскай вобласці, беларускі мастак.

Скончыў Віцебскае мастацка-графічнае педагагічнае вучылішча (1956), мастацка-графічны факультэт Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута ім. С. М. Кірава (1967).

Удзельнік мастацкіх выстаў з 1964 г. У 1973 г. стаў членам Беларускага Саюза мастакоў. Працуе ў тэхніцы акварэлі і манументальна-дэкаратыўнага жывапісу. Станковым творам уласцівыя лірычная і сімвалічна-рамантычная вобразнасць, кампазіцыйная цэласнасць, дакладная прапрацоўка формы, выразнасць тонаў кантрастаў, насычаныя колеры.

Аўтар шэрагу прац у інтэр'ерах грамадскіх будынкаў Наваполацка – роспісы ў кінатэатры «Мінск» і прафілакторыі завода БВК, вітражоў у паліклініцы № 1 і рэстаране «Белы востраў», чаканкі на дзіцячай музычнай школе і многіх іншых.

Творы мастака знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Віцебскім краязнаўчым музеі, Полацкім гісторыка-культурным музеі-запаведніку. Многія карціны набыты мастацкімі музеямі і карціннымі галерэямі Расіі і Польшчы. Яго працы ўпрыгожваюць беларускую ўрадавую рэзідэнцыю, знаходзяцца ў прыватных калекцыях у Японіі, ЗША, Італіі, Швецыі, Турцыі, Ізраілі, Германіі, Расіі.

У 1998 г. прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін горада Наваполацка».

 

ЛІТАРАТУРА

1. Віктар Лук'янаў // Мастакі Наваполацка : 50-годдзю горада прысвячаецца / Беларускі саюз мастакоў, Музей гісторыі і культуры г. Наваполацка ; склад.: Д. П. Бароўская, В. П. Шушко. – Полацк : Выдавец А. І. Суднік, 2008. – С. 4–5.

2. Егоренко, О. Д. Мир акварели / О. Д. Егоренко // Полацкі веснік. – 2016. – 15 сак. – С. 5.

3. Лукьянов, В. М. Краски художника Лукьянова / В. М. Лукьянов ; беседовала Л. Невдах // Химик (Новополоцк). – 2005. – 25 февр. – С. 7.

4. Лукьянов Виктор Михайлович // Почетные граждане белорусских городов : биографический справочник / Б. Д. Долготович. – Минск : Беларусь, 2008. – С. 90.

5. Лукьянов Виктор Михайлович // Почетные граждане города Новополоцка / [сост. С. Б. Филиппенкова ; ред. совет: Н. М. Марченко, В. К. Мартыненко, М. В. Караваева]. – Новополоцк : ПГУ, 2015. – С. 26.

6. Сыс, Е. Белый город Виктора Лукьянова / Е. Сыс // Витебские вести. – 2016. – 13 февр. – С. 9.

7. Цыбульский, М. Л. Лукьянов Виктор Михайлович / М. Л. Цыбульский // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 87–88.

8. Шашко, В. Семдзесят ступеняў сталасці / В. Шашко // Новая газета (Наваполацк). – 2010. – 27 лют. – С. 1.

9. Шушко, В. Запаведны «востраў» / В. Шушко // Культура. – 2015. – 11 крас. – С. 8.