Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Лябёдка Валерый Канстанцінавіч

Дата нараджэння
26.07.1951
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Гарадоцкі раён, г. п. Езярышча
Дата смерці
10.03.2016
Род дзейнасці
мастак
Жанр
станковы жывапіс, графіка
Навуковая ступень
доктар педагагічных навук (1994)
Навуковае званне
прафесар (1997)

Лябёдка Валерый Канстанцінавіч нарадзіўся 26 ліпеня 1951 года ў г. п. Езярышча Гарадоцкага раёна. Беларускі мастак.

У 1975 годзе скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя С. М. Кірава. Вучыўся ў Ф. Гумена, І. Сталярова. У 1977–1991 гг. – выкладчык Віцебскага педагагічнага інстытута імя С. М. Кірава. У 1991–2016 гг. В. К. Лябёдка працаваў у Маскоўскім педагагічным дзяржаўным універсітэце. Доктар педагагічных навук, прафесар.

З 1993 года – член Беларускага саюза мастакоў. Прымаў удзел у мастацкіх выставах г. Віцебска, Масквы, Смаленска і інш.

Працаваў у тэхніцы станковага жывапісу, графікі.

Сярод твораў: «Восеньскія разлівы. Рыбацкае Езярышча», «Мае ўспаміны», «Возера. Начны матыў», «Таямніца вострава Гарадзішча», «Партрэт бацькі», «Аўтапартрэт з люстэркам», «Галінка першага бэзу», «Самотны хутар», «Сонечны нацюрморт» і інш.

Памёр Валерый Канстанцінавіч 10 сакавіка 2016 года.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Алимова, Е. 60 лет. 60 картин / Е. Алимова // Витебский проспект. – 2011. – 4 авг. – С. 23.

2. Валерый Лябёдка // Саюз творцаў [Выяўленчы матэрыял] = A Union of creators : фотаальбом / уклад. і аўт. тэксту М. Цыбульскі ; аўт. уступ. У. Андрэйчанка ; фота: В. Балоціна, М. Цыбульскага. – Мінск : Беларусь, 2005. – С. 79.

3. Лябедзька Валерый Канстанцінавіч // Беларускі саюз мастакоў: 1938–1998 : энцыклапедычны даведнік / аўтар-складальнік Б. А. Крэпак [і інш.]. – Мінск : ВТАА «Кавалер Паблішэрс», 1998. – С. 337.

4. Лябёдка Валерый Канстанцінавіч // Памяць: Гарадоцкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Н. А. Бурунова [і інш.] ; уклад. С. І. Садоўская ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Беларусь, 2004. – С. 713.

5. Лябёдка Валерый Канстанцінавіч // Сучасныя мастакі Віцебшчыны : біябібліяграфічны слоўнік / ДУ «Віцебская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна», Аддзел літаратуры па мастацтве ; склад. В. І. Аліева. – Віцебск, 1994. – С. 63.

6. Симанович, Д. Душевная теплота светлого человека / Д. Симанович // Віцьбічы = Витьбичи. – 2011. – 4 авг. – С. VII. – (Прил.: Вечерний Витебск).

7. У Мінскай галерэі «Верхні горад» // Літаратура і мастацтва. – 1995. – 5 мая. – С. 14.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Художники Витебщины – Лебедко Валерий