Магучая Ірына Віктараўна
Магучая Ірына Віктараўна нарадзілася 22 верасня 1963 года ў Віцебску. Беларуская мастачка.
У 1987 годзе скончыла мастацка-графічны факультэт Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя С. М. Кірава.
З 1997 года – член Беларускага саюза мастакоў.
Працавала ў тэхніцы станковага жывапісу і графікі.
Сярод твораў: «Аўтапартрэт» (1986), «Надзея» (1987), «Адпачынак пад вярбой» (1989), «Партрэт Валянціны» (1990), «Вандроўнік у белай вопратцы» (1991), «Дзень нараджэння» (1991), «Сон каралевы» (1991), «Фея ночы» (1991), «Сустрэча» (1991), «Рымская ноч» (1992), «Парыжанка» (1993), «Тэатр» (1994), «Балтазар» (1994), «Партрэт мастака А. Мемуса» (1994), «Перад святам» (1994), «Карункі» (1995), «Акцёры» (1996), «Дзеці і маскі» (1996), «Свята ў верасні» (1997 ), «Балада» (1997), «Дзень паўліна» (2002) і інш.
Жыла ў Віцебску.
Работы мастачкі знаходзяцца ў прыватных калекцыях Беларусі, Расіі, Грэцыі, Францыі, Бельгіі, Швецыі, Ізраіля, Польшчы, ЗША, у музеях г. Халле (Германія) і г. Афіны (Грэцыя).
Памерла Ірына Віктараўна 4 чэрвеня 2010 года.
ЛІТАРАТУРА
1. Выстаўка маладой мастачкі І. Магучай адкрылася ў Віцебску // Літаратура і мастацтва. – 1995. – 11 лют. – С. 10.
2. Іваноў, А. Мастацтва сёння вельмі таннае / А. Іваноў // Віцьбічы = Витьбичи. – 1995. – 17 янв. – С. 4.
3. Ірына Магучая // Саюз творцаў [Выяўленчы матэрыял] = A Union of creators : фотаальбом / уклад. і аўт. тэксту М. Цыбульскі ; аўт. уступ. У. Андрэйчанка ; фота: В. Балоціна, М. Цыбульскага. – Мінск : Беларусь, 2005. – С. 91.
4. Маркова, Е. Любовь, и боль, и смысл / Е. Маркова // Народнае слова. – 2011. – 27 жн. – С. 7.
5. Могучая, И. «Верю в то, что делаю» / И. Могучая ; беседовала Н. Крупица // Вечерний Витебск. – 2002. – 30 марта. – С. 2.
6. Пастернак, Т. С. Утонченный мир красок Ирины Могучей / Т. С. Пастернак // Витебские вести. – 2018. – 18 авг. – С. 14.
7. Прускі, А. Аб чым смуткуе каралева? / А. Прускі // Чырвоная змена. – 1992. – 9–15 лістап. – С. 14.
8. Прускі, А. Крылатая / А. Прускі // Голас Радзімы. – 1995. – 4 мая. – С. 7.
9. Прускі, А. «О рытм, о гук, о колер!» / А. Прускі // Культура. – 2000. – 3–9 чэрв. – С. 9.
10. Прускі, А. Рамантыка яе партрэтаў / А. Прускі // Маладосць. – № 4. – С. 64–67.
11. Прускі, А. Шэсце з анёлам / А. Прускі // Мастацтва. – 1997. – № 7. – С. 17–20.
12. Рыжкова, Н. Жаноцкасць на ўвесь свет і час / Н. Рыжкова // Віцебскі рабочы. – 2011. – 3 сент. – С. 5.
13. Соловьева, Т. «Любовь, и боль, и смысл» Ирины Могучей / Т. Соловьева // Витебский проспект. – 2011. – 1 сент. – С. 23.
14. Сцепаненка, В. Мая муза / В. Сцепаненка // Витебские вести. – 2013. – 19 сент. – С. 22.
15. Цыбульский, М. Л. Могучая Ирина Викторовна / М. Л. Цыбульский // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 141–142.
16. Черная шляпка мелькнула в толпе... // Віцьбічы = Витьбичи. – 1992. – 13 мая. – С. 2.
СПАСЫЛКІ