Маркавец-Бартлава Валянціна Пятроўна
Маркавец-Бартлава Валянціна Пятроўна нарадзілася 24 жніўня 1951 года ў в. Янкі Докшыцкага раёна. Беларуская мастачка. Скончыла Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (1973). Вучылася ў П. Масленікава. Працавала ў інстытуце Белбыттэхпраект, Барысаўскім камбінаце прыкладнога мастацтва, з 1988 года – у Беларускай акадэміі мастацтваў, з 1992 г. – загадчык кафедрай мадэліравання адзення і мастацкага ткацтва, дацэнт (1996).
Працуе ў дэкаратыўна-прыкладным мастацтве (габелен), а таксама ў галіне распрацоўкі і мадэліравання трыкатажных вырабаў, сцэнічных касцюмаў. Удзельніца мастацкіх выставак з 1973 года.
Член Беларускага саюза мастакоў з 1980 года.
ЛІТАРАТУРА
1. Малевіч, Я. Роздум / Я. Малевіч // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2017. – 29 крас. – С. 4.
2. Маркавец-Бартлава Валянціна Пятроўна // Памяць: Докшыцкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; уклад. А. В. Скараход ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2004. – С. 631–633.
3. Шаранговіч, Н. Валянціна Маркавец-Бартлава. Шматгалосае гучанне ніцей / Н. Шаранговіч // Мастацтва. – 2007. – № 4. – С. 34–38.