Мешчанінаў Оскар Самойлавіч
Мешчанінаў Оскар Самойлавіч (пры нараджэнні – Іосель Шмуйлавіч) нарадзіўся 9 (21) красавіка 1886 года ў Віцебску. Скульптар.
Пачатковую мастацкую адукацыю Оскар Мешчанінаў атрымаў у віцебскай майстэрні Ю. Пэна. У 1905–1906 гг. ён вучыўся ў мастацкім вучылішчы ў Адэсе.
У 1907 годзе Оскар Мешчанінаў пераехаў у Парыж, дзе хутка дасягнуў поспехаў і прызнання. З 1908 года пачаў прымаць удзел у выставах, яго працы выстаўляліся ў шматлікіх салонах Нацыянальнага Таварыства прыгожых мастацтваў, Таварыства французскіх мастакоў, Восеньскім салоне і інш.
Другая сусветная вайна прымусіла О. С. Мешчанінава эмігрыраваць у ЗША, дзе ён застаўся да канца сваіх дзён. Апошнія гады жыцця аддаў стварэнню пераважна партрэтаў.
Памёр Оскар Самойлавіч 14 ліпеня 1957 года ў Лос-Анжэлесе.
Творы Оскара Мешчанінава прадстаўлены ў дзяржаўных музейных і прыватных калекцыях Францыі, Нідэрландаў, ЗША, Ізраіля, Расіі, іншых краін. У карпаратыўнай калекцыі ААТ «Белгазпрамбанк» знаходзіцца адліўка эскіза апошняй скульптуры Оскара Мешчанінава – «Мужчына з мёртвым дзіцём» (1952).
ЛІТАРАТУРА
1. Катер, Е. Портрет витеблянина кисти Модильяни / Е. Катер // Народнае слова. – 2007. – 25 кастр. – С. 16.
2. Крэпак, Б. Вечнае дыханне «Чалавека ў цыліндры» / Б. Крэпак // Культура. – 2010. – 20–26 сак. – С. 15.
3. Мешчанінаў Оскар Самойлавіч // Імёны. Асобы. Лёсы: ураджэнцы Віцебшчыны ў далёкім і блізкім замежжы / М. П. Кузьміч, М. І. Сцепаненка. – Мінск : Літаратура і мастацтва, 2012. – С. 196–197.
4. Мещанинов Оскар (Miestchaninoff, Oscar) // Художники Парижской школы из Беларуси : эссе, биографии, путеводитель / В. Счастный ; под ред.: Б. А. Крепака, Н. М. Усовой, Л. В. Хмельницкой. – 2-е изд. перераб. и доп. – Минск : Четыре четверти, 2012. – С. 166.
5. Пастернак, Т. Ценный экспонат / Т. Пастернак // Витебские вести. – 2015. – 17 янв. – С. 14.
СПАСЫЛКІ
«Арт-Беларусь» – Мещанинов Оскар
Искусство и архитектура русского зарубежья – Мещанинов Оскар Самойлович