Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Міхайлаў Міхаіл Дзмітрыевіч

Дата нараджэння
22.11.1922
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Лёзненскі раён, в. Дуброўка
Дата смерці
23.02.1993
Род дзейнасці
мастак
Жанр
жывапіс

Міхайлаў Міхаіл Дзмітрыевіч нарадзіўся 22 лістапада 1922 года ў в. Дуброўка Лёзненскага раёна, беларускі мастак.

У 1938–1941 гг. вучыўся ў Віцебскім мастацкім вучылішчы. Член Беларускага саюза мастакоў (1969). Працаваў у станковым жывапісе, у галіне тэматычнай карціны, партрэта і пейзажа.

Сярод работ: «Дзвіна» (1947), «Вясновы вечар» (1950), «Сувязная» (1957), «Партрэт трактарыста М. В. Іваноўскага» (1960), «Медсястра» (1961), «Над Лучосай» (1962), «Лукомль» (1967), «На Дзвіне» (1968), «Віцебскі мост» (1969), «Смага» (1975), «Адраджэнне» (1978), «Сонечны дзень» (1983), «Світанне» (1984), «Залатая восень» (1988), «Пастух» (1991), «Сосны на беразе» (1991), «У блакітнай далі» (1991), «Вяртанне» (1991) і інш.

Памёр Міхаіл Дзмітрыевіч 23 лютага 1993 года.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Анцімонаў, Л. З любоўю да роднага краю / Л. Анцімонаў // Віцебскі рабочы. – 1970. – 23 снеж. – С. 4.

2. Лебедзеў, Г. Сталасць таленту / Г. Лебедзеў // Віцебскі рабочы. – 1973. – 7 крас. – С. 4.

3. Марціноўскі, М. У віцебскіх мастакоў / М Марціноўскі // Літаратура і мастацтва. – 1962. – 9 кастр. – С. 2.

4. Міхаіл Міхайлаў // Саюз творцаў = A Union of creators : фотаальбом / уклад. і аўт. тэксту М. Цыбульскі ; аўт. уступ. У. Андрэйчанка ; фат.: В. Балоціна, М. Цыбульскага. – Мінск : Беларусь, 2005. – С. 95.

5. Міхайлаў Міхаіл Дзмітрыевіч // Сучасныя мастакі Віцебшчыны : біябібліяграфічны слоўнік / ДУ «Віцебская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна», Аддзел літаратуры па мастацтве ; склад. В. І Аліева. – Віцебск, 1994. – С. 68–69.

6. Міхайлаў Міхаіл Дзмітрыевіч // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. / рэдкал.: І. П. Шамякін [і інш.]. — Мінск : БелСЭ, 1986. – Т. 3 : Карчма–Найгрыш. – С. 647.

7. Цыбульский, М. Л. Михайлов Михаил Дмитриевич / М. Л. Цыбульский // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область. Кн. 2. – С. 137–138.