Міхайлава Галіна Міхайлаўна
Міхайлава Галіна Міхайлаўна нарадзілася 21 жніўня 1946 года ў Віцебску. Беларуская мастачка.
У 1968 годзе скончыла мастацка-графічны факультэт Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя С. М. Кірава. Выкладала ў Мазырскім педагагічным інстытуце (1968–1970), Віцебскім тэхналагічным інстытуце лёгкай прамысловасці (1979–1981).
З 1976 года – удзельніца мастацкіх выстаў. З 1989 года – член Беларускага саюза мастакоў.
Працуе ў станковым і манументальным жывапісе.
Сярод твораў: жывапісныя кампазіцыі «Вясна» (1975), «Мацярынства» (1988), «Каля возера Лосвіда» (1991), «Слабодка» (1991), «Нацюрморт з ружамі» (1991), «Півоні» (1992), «Жаночы партрэт» (1993), «Палявыя кветкі» (2001); графічныя работы «Рымскі Пантэон» (2005), «Брама Брандэнбурга» (2005), «Вэстмінстэр. Лондан» (2005). Аўтар манументальных роспісаў «Перамога» (1975), «Дружба народаў» (1976), «Казка» (1976), «Зямля родная» (1981), «Зялёная аптэка» (1982), «Руслан і Людміла» (1987), «Залаты певень» (1988), «Любімы горад» (1989), «Спадчына» (2003) і інш.
Жыве ў Віцебску.
ЛІТАРАТУРА
1. Галіна Міхайлава // Саюз творцаў [Выяўленчы матэрыял] = A Union of creators : фотаальбом / уклад. і аўт. тэксту М. Цыбульскі ; аўт. уступ. У. Андрэйчанка ; фота: В. Балоціна, М. Цыбульскага. – Мінск : Беларусь, 2005. – С. 94.
2. Міхайлава Галіна Міхайлаўна // Беларускі саюз мастакоў: 1938–1998 : энцыклапедычны даведнік / аўт.-склад.: Б. А. Крэпак [і інш.]. – Мінск : ВТАА «Кавалер Паблішэрс», 1998. – С. 375.
3. Міхайлава Галіна Міхайлаўна // Сучасныя мастакі Віцебшчыны : біябібліяграфічны слоўнік / ДУ «Віцебская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна», Аддзел літаратуры па мастацтве ; склад. В. І Аліева. – Віцебск, 1994. – С. 67.
4. Цыбульский, М. Л. Михайлова Галина Михайловна / М. Л. Цыбульский // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 138.
СПАСЫЛКІ