Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Мірановіч Петр Тамашавіч

Дата нараджэння
21.09.1902
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Верхнядзвінскі раён, в. Стралкі
Дата смерці
20.12.1990
Род дзейнасці
мастак

Мірановіч Петр Тамашавіч нарадзіўся 21 верасня 1902 года ў в. Стралкі Дрысенскага павета.

Вучыўся ў Дзвінскай беларускай гімназіі. У 1935 годзе скончыў Латвійскую акадэмію мастацтваў. Настаўнічаў у беларускіх школах Латвіі.

У ранніх творах адлюстраваны побыт латгальскай вёскі 1920–1940 гг.: «У сялянскай хаце», «Жняя», «Бура ў жніво» і інш. Прыгажосць краявідаў Падзвіння перадаў у працах «Над Дзвіною», «Зіма на Дзвіншчыне», «Гонкі на Дзвіне» і інш. Стварыў партрэты С. Сахарава, П. Краўчэўскага, Н. Арсенявай, Я. Купалы і інш. Асобныя работы экспануюцца ў Нацыянальным навукова-асветным цэнтры імя Ф. Скарыны ў Мінску.

Памёр Петр Тамашавіч 20 снежня 1990 года.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Мірановіч Пётр Тамашавіч // Імёны. Асобы. Лёсы: ураджэнцы Віцебшчыны ў далёкім і блізкім замежжы / М. П. Кузьміч, М. І. Сцепаненка. – Мінск : Літаратура і мастацтва, 2012. – С. 199.

2. Мірановіч Пётр Тамашавіч // Нашы землякі ў далёкім і блізкім замежжы : біяграфічны даведнік / М. П. Кузьміч, М. І. Сцепаненка. – Віцебск : Віцебская абласная друкарня, 2007. – С. 117.

3. Панізнік, С. Самотнік з-пад Індры / С. Панізнік // Голас Радзімы. – 1991. – 21 лют. – С. 2.