Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Мірынгоф Залман Ісаакавіч

Дата нараджэння
1903 (1905)
Месца нараджэння
Віцебская губерня, г. Віцебск
Дата смерці
1942
Род дзейнасці
мастак
Жанр
станковы жывапіс

Мірынгоф Залман Ісаакавіч нарадзіўся ў 1903 (па іншых звестках 1905) годзе ў Віцебску. Беларускі жывапісец.

Скончыў Віцебскі мастацка-практычны інстытут, які потым быў рэарганізаваны ў мастацкі тэхнікум, Акадэмію мастацтваў у Ленінградзе. Вучыўся ў В. Волкава, М. Эндэ, Ф. Фогта, А. Асмёркіна, К. Пятрова-Водкіна. З 1940 года – член Беларускага саюза мастакоў.

Працаваў у станковым жывапісе, пісаў партрэты і пейзажы. 3 канца 1937 года Залман Мірынгоф жыў у Мінску. Да гэтага часу ён ужо быў вядомым мастаком у Беларусі. Яго працы выстаўляліся на восеньскай выставе мастакоў БССР (1936), выставе «БССР за 20 гадоў» (1937). Жывапісныя работы З. І. Мірынгофа былі заўважаны і калегамі, і крытыкамі. Залман Ісаакавіч Мірынгоф прымаў удзел ва Усебеларускай выставе выяўленчага мастацтва (1940), дзе экспанавалася яго карціна «Салдаты Заходняга фронту ў М. В. Фрунзэ».

Перад самым пачаткам Вялікай Айчыннай вайны атрымаў заказ на партрэт І. В. Сталіна, які павінен быў упрыгожыць Цэнтральную плошчу Мінска падчас святкавання гадавіны Кастрычніцкай рэвалюцыі 7 лістапада 1941 года. Мастака не мабілізавалі, а сам ён не рашыўся эвакуіравацца з-за незавершанай карціны. Калі нямецка-фашысцкія войскі занялі Мінск, Залман Ісаакавіч быў у сваёй майстэрні. Мастак трапіў у Мінскае гета, дзе і загінуў у 1942 годзе.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Мірынгоф Залман Ісаакавіч // Беларускі саюз мастакоў: 1938–1998 : энцыклапедычны даведнік / аўт.-склад.: Б. А. Крэпак [і інш.]. – Мінск : ВТАА «Кавалер Паблішэрс», 1998. – С. 375.

2. Мірынгоф Залман Ісаакавіч // Памяць: Віцебск : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; склад. А. І. Мацяюн ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2003. – Кн. 2. – С. 533.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Не докурив последней папиросы. Залман Исаакович Мирингоф