Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Мядзведскі Леанід Леанідавіч

Дата нараджэння
27.10.1956
Месца нараджэння
г. Віцебск
Род дзейнасці
мастак

Мядзведскі Леанід Леанідавіч нарадзіўся 27 кастрычніка 1956 года ў Віцебску. Беларускі мастак.

У 1983 годзе скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя С. М. Кірава. Выкладае ў дзіцячай мастацкай школе № 1 г. Віцебска.

З 1982 года – удзельнік мастацкіх выстаў. З 1997 года – член Беларускага саюза мастакоў.

Працуе пераважна ў тэхніцы гуашы або тэмперы (пейзаж, нацюрморт, партрэт). Для яго работ характэрныя выразны псіхалагічны настрой, багацце каляровых інтанацый.

Сярод твораў: «Сумныя кветкі» (1984), «Мелодыя» (1985), «Дарога ў лесе» (1987), «У горадзе» (1989), «Зімовы сон» (1993), «Восень. Хрызантэмы» (1994), «Вясна. Сосны» (1995), «Вясна. Залатое святло» (1996), «Сонечны дзень» (1996), «Уходящее лето» (2001), «Восень. Парк Мазурына» (2002); серыі «Сядзіба ў Опсе» (1986), «Кветкі» (1989–1990), «Подход к берегу в неведомых морях» (2008 ) і інш.

Карціны мастака знаходзяцца ў Полацкай мастацкай галерэі, музеі Марка Шагала і мастацкім музеі г. Віцебска, у музеі Нінбурга (Германія), прыватных калекцыях Латвіі, Літвы, Расіі, Францыі, Германіі, Фінляндыі, Ізраіля, Беларусі.

Жыве ў г. Віцебску.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Краснова, Ю. «Тринити». Тройной взгляд на мир / Ю. Краснова // Витебский проспект. – 2012. – 17 янв. – С. 19.

2. Крупица, Н. Дар видения / Н. Крупица // Віцьбічы = Витьбичи. – 2011. – 22 дек. – С. V. – (Прил.: Вечерний Витебск).

3. Крупица, Н. Пейзажи в диапазоне джаза / Н. Крупица // Віцьбічы = Витьбичи. – 2018. – 13 окт. – С. 13.

4. Леанід Мядзведскі // Саюз творцаў [Выяўленчы матэрыял] = A Union of creators : фотаальбом / уклад. і аўт. тэксту М. Цыбульскі ; аўт. уступ. У. Андрэйчанка ; фота: В. Балоціна, М. Цыбульскага. – Мінск : Беларусь, 2005. – С. 96.

5. Медвецкий, Л. «Моя любимая натурщица – природа» / Л. Медвецкий ; беседовала Т. Пастернак // Народнае слова. – 2007. – 22 сак. – С. 13.

6. Овсиенко, Е. Этюд на тему Леонида Медведского / Е. Овсиенко // Витебский курьер. – 1997. – 3 дек. – С. 2.

7. Павлова, Е. Территория света / Е. Павлова // Витебский курьер. – 2001. – 5 окт. – С. 5.

8. Павлова, Е. Философия живописи / Е. Павлова // Витебский курьер. – 2003. – 4 янв. – С. 4.

9. Пастернак, Т. Живописность линий Виктора Медведского / Т. Пастернак // Народнае слова. – 2003. – 12 жн. – С. 6.

10. Пастернак, Т. Леонид Медведский: «Моя любимая натурщица – природа» / Т. Пастернак // Народнае слова. – 2007. – 22 сак. – С. 13.

11. Пастернак, Т. Осязание света / Т. Пастернак // Народнае слова. – 1998. – 14 мая. – С. 8.

12. Прускі, А. У сааўтарстве з прыродаю / А. Прускі // Мастацтва. – 1998. – № 11. – С. 19.

13. Сеньков, В. Красиво видеть, красиво чувствовать / В. Сеньков // Віцьбічы = Витьбичи. – 2003. – 9 авг. – С. 5.

14. Соловьева, Т. Настроение – цветом / Т. Соловьева // Витебский проспект. – 2011. – 7 апр. – С. 23.

15. Соловьева, Т. О небе, которое едино для всех / Т. Соловьева // Витебский проспект. – 2008. – 23 окт. – С. 3.

16. Філімонава, Т. Свята колераў / Т. Філімонава // Віцебскі рабочы. – 2001. – 27 лістап. – С. 1.

17. Цыбульскі, М. Віцебскія сюіты / М. Цыбульскі // Літаратура і мастацтва. – 1994. – 26 снеж. – С. 10.

18. Цыбульскі, М. Музыка фарбаў / М. Цыбульскі // Маладосць. – 1999. – № 5–6. – С. 93–69.

19. Цыбульский, М. Л. Медведский Леонид Леонидович / М. Л. Цыбульский // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 114.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Художники Витебщины – Медведский Леонид