Мядзвецкі Віктар Аляксандравіч
Мядзвецкі Віктар Аляксандравіч нарадзіўся 28 жніўня 1952 года ў в. Адамаўка Чашніцкага раёна. Беларускі мастак. Скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута ім. С. М. Кірава (1975). Вучыўся ў Ф. Гумена, І. Сталярова.
Удзельнік мастацкіх выстаў з 1975 года. Член Беларускага Саюза мастакоў (1987). Працуе ў станковым і манументальным жывапісе.
Сярод работ – серыя «Па ўдарным будоўлям Сібіры» (1981); кампазіцыі «Брыгадзір» (1976), «Стары калодзеж» (1979), «Вячэрняя песня» (1979), «Чаканне» (1979), «Вар'яцкая вышыня» (1981), «Восеньскі матыў» (1981), «Роднае гняздо» (1982), «Сон-трава» (1982), «Лазні» (1983), «Квітнеюць сальвіі» (1984), «Смага» (1984), «Час сенакосны» (1985), «Раніца» (1986), «Нацюрморт з журавінамі» (1986), «Дом бусла» (1986), «З восені» (1986), «Сустрэча» (1987), «Буслы» (1987), «Музыка» (1987), «Сляпы дождж» (1987), «Марта» (1987), «Спас» (1988), «Кліч вясны» (1999), «Да восені» (2002), «Маладзік» (2004), «Раніца» (2005), «Святое возера» (2008), «Сон-трава» (2010), «Пунсовы ветразь» (2010), «Белая ноч» (2012), «Зорька» (2012), «Рух» (2012) і інш.
Жыве ў Віцебску.
ЛІТАРАТУРА
1. Мядзвецкі Віктар Аляксандравіч // Беларускі саюз мастакоў : 1938–1998 : энцыклапедычны даведнік / аўт.-склад: Б. А. Крэпак [і інш.]. – Мінск : Кавалер Паблішэрс, 1998. – С. 377.
2. Пастернак, Т. Живописность линий Виктора Медведского / Т. Пастернак // Народнае слова. – 2003. – 12 жн. – С. 6.
3. Сеньков, В. Красиво видеть, красиво чувствовать / В. Сеньков // Віцьбічы = Витьбичи. – 2003. – 9 авг. – С. 5.
4. Торбина, И. Художник и война / И. Торбина // Чырвоны прамень (Чашнікі). – 2016. – 7 мая. – С. 1, 5.
5. Фатыхава, Г. Ціхая паэзія пейзажаў / Г. Фатыхава // Літаратура і мастацтва. – 2013. – 29 лістап. – С. 13.