Образаў Мікалай Фёдаравіч
Образаў Мікалай Фёдаравіч нарадзіўся 19 снежня 1951 года ў Віцебску. Беларускі мастак.
У 1974 годзе скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя С. М. Кірава. Вучыўся ў Ф. Гумена, І. Сталярова, Г. Шутава.
З 1976 года – удзельнік мастацкіх выстаў. З 1989 года – член Беларускага саюза мастакоў. Працаваў пераважна ў тэхніцы акварэлі.
Сярод твораў: «Жнівень», «Старая вежа», «Цішыня», «Хлеб», «Нацюрморт з кветкамі», «Відзы», «Касцёл»; серыі «Браслаўшчына», «Зямля Цюменская», «Па Кольскім паўвостраве», «Ушаччына»; трыпціхі «Дзень», «Запалярны горад».
Памёр Мікалай Фёдаравіч у студзені 2014 года.
ЛІТАРАТУРА
1. Мікалай Образаў // Саюз творцаў [Выяўленчы матэрыял] = A Union of creators : фотаальбом / уклад. і аўт. тэксту М. Цыбульскі ; аўт. уступ. У. Андрэйчанка ; фота: В. Балоціна, М. Цыбульскага. – Мінск : Беларусь, 2005. – С. 103.
2. Образаў Мікалай Фёдаравіч // Беларускі саюз мастакоў: 1938–1998 : энцыклапедычны даведнік / аўт.-склад.: Б. А. Крэпак [і інш.]. – Мінск : ВТАА «Кавалер Паблішэрс», 1998. – С. 399.
3. Образаў Мікалай Фёдаравіч // Сучасныя мастакі Віцебшчыны : біябібліяграфічны слоўнік / ДУ «Віцебская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна», Аддзел літаратуры па мастацтве ; склад. В. І Аліева. – Віцебск, 1994. – С. 84.
4. Сяргееў, С. Добры дзень, сучаснік! / С. Сяргееў // Віцебскі рабочы. – 2002. – 1983. – 19 сак. – С. 3.
СПАСЫЛКІ