Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Осіпаў Вадзім Іванавіч

Дата нараджэння
07.11.1956
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Гарадоцкі раён, г. Гарадок
Род дзейнасці
мастак
Жанр
жывапіс

Осіпаў Вадзім Іванавіч нарадзіўся 7 лістапада 1956 года ў г. Гарадок. Беларускі мастак.

У 1979 годзе скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя С. М. Кірава, у 1993 годзе – Акадэмію мастацтваў у г. Санкт-Пецярбург.

З 2001 года працуе на кафедры выяўленчага мастацтва Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава. З 1988 года – член таварыства вольных мастакоў у г. Санкт-Пецярбург. З 2007 года – член Беларускага саюза мастакоў. З 1981 года прымае ўдзел у мастацкіх выставах Беларусі, Расіі, Швецыі, Германіі, Японіі, Францыі.

Працуе ў тэхніцы алейнага жывапісу. У сваёй творчасці В. І. Осіпаў звяртаецца да сімволікі, міфалогіі, рэлігійнай тэматыцы.

Сярод твораў: «П'еса для саксафона» (1990), «Лінія на далоні» (1990), «Разлом» (1996), «Сцяна» (1996), «Рытуал» (1997), «Тры рыбы» (1997), «Залатая рака» (1999), «Пацір» (2000), «Залатое руно» (2001), «Браціна» (2002), «Зіма» (2003), «Вугал» (2005), «Горад» (2006), «Фокуснік» (2009), «Стары дом» (2010) і інш.

Жыве ў Віцебску.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Осіпаў Вадзім Іванавіч // Памяць: Гарадоцкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Н. А. Бурунова [і інш.] ; уклад. С. І. Садоўская ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Беларусь, 2004. – С. 720.

2. Цыбульскі, М. Паэтыка міфа / М. Цыбульскі // Культура. – 2004. – 17–23 студз. – С. 7.

3. Цыбульский, М. Л. Осипов Вадим Иванович / М. Л. Цыбульский // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 267.

 

arrow Художники Витебщины – Осипов Вадим

arrow Осипов Вадим Иванович