Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Палякоў Юрый Віктаравіч

Дата нараджэння
снежань 1954
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Талачынскі раён, г. Талачын
Род дзейнасці
скульптар-мастак
Спецыялізацыя
разьба па дрэве, акварэль
Жанр
манументальная, паркавая і станковая скульптуры
Узнагароды і прэміі
медаль фонду імя Калабанава

Палякоў Юрый Віктаравіч – скульптар-мастак.

Нарадзіўся ў снежні 1954 года ў г. Талачын. Скончыў Талачынскую сярэднюю школу № 2, Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (1984), творчую майстэрню Акадэміі мастацтваў СССР (1990).

Вучыўся ў вядомых скульптараў Анатоля Анікейчыка і Андрэя Бембеля.

Удзельнік абласных, рэспубліканскіх і ўсесаюзных выстаў. Працуе ў галіне манументальнай, паркавай і станковай скульптуры.

З'яўляцца аўтарам больш за 60 скульптурных работ. Сярод найбольш значных – мемарыяльныя комплексы памяці загінуўшых землякоў у гады Вялікай Айчыннай вайны ў вёсках Азярцы і Гаршчэўшчына, мемарыяльная дошка з гарэльефам Уладзіміра Караткевіча на адным з дамоў у Оршы.

Скульптурная кампазіцыя ۫«Народныя пісьменнікі Максім Танк і Пятрусь Броўка» служыць наглядным дапаможнікам для новых навучэнцаў Акадэміі мастацтваў.

Работы, прысвечаныя землякам: «Цётка Люба – жанчына з Новай Будаўкі», «Браты Лугаўцовы ў Кандалакшы», «Заслужаны трэнер Рэспублікі Беларусь Уладзімір Дуран», «Дыяген з Талачына Жэня Баханка», «Закахаўся ў прыгажосць».

Аўтар карцін, напісаных акварэллю: «Дзень нараджэння», «Двое».

Сотні яго прац знаходзяцца ў прыватных калекцыях не толькі Беларусі, але і ЗША, Германіі, Італіі, Ізраіля, Расіі, а таксама ў музейных калекцыях Беларусі.

Творчую працу спалучае з выкладчыцкай дзейнасцю. Працуе настаўнікам выяўленчага мастацтва ў Славенскай сярэдняй школе, кіруе дзіцячай мастацкай студыяй у Талачынскім Доме рамёстваў.

Узнагароджаны памятным медалём фонду імя Калабанава.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Бирюков, В. Этот огромный мир, и человек в нем – художник / В. Бирюков // Наша Талачыншчына. – 2011. – 20 жн. – С. 2.

2. Мазур, А. Божай іскры святло... / А. Мазур // Вiцебскі рабочы. – 2005. – 18 студз. – С. 4.

3. Мазур, А. Для сучаснікаў і нашчадкаў / А. Мазур // Вiцебскі рабочы. – 2004. – 7 лют. – С. 5.

4. Мазур, А. Натхненне дзеля прыгажосці / А. Мазур // Літаратура і мастацтва. – 2003. – 28 лістап. – С. 9.

5. Нашай малой радзіме ёсць кім ганарыцца / падрыхт. В. Бірукоў // Наша Талачыншчына. – 2019. – 13 крас. – С. 4.

6. Шутава, В. Скульптар з правінцыі – не значыць правінцыяльны / В. Шутава // Народнае слова. – 2009. – 3 лістап. – С. 8.

7. Шутова, О. Два мастера, два юбиляра / О. Шутова // Народнае слова. – 2005. – 11 студз. – С. 4.

8. Ю. В. Поляков // Моя Толочинщина: страницы истории / А. Шнейдер. – 2-е изд, с изм. – Минск : Бизнесофсет, 2006. – С. 150.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Фотоэнциклопедия Беларуси. Скульптура Юрия Полякова