Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Прусаў Алег Віктаравіч

Дата нараджэння
13.06.1970
Месца нараджэння
г. Віцебск
Дата смерці
11.09.1996
Род дзейнасці
мастак
Жанр
станковы жывапіс, графіка

Прусаў Алег Віктаравіч нарадзіўся 13 чэрвеня 1970 года ў Віцебску. Беларускі мастак.

У 1990 годзе скончыў Мінскае мастацкае вучылішча імя А. Глебава. У 1990–1993 гг. вучыўся ў Беларускай акадэміі мастацтваў. Адзін са стваральнікаў гурта «УБИКУС» (1989). Аўтар двух зборнікаў паэзіі і прозы. Працаваў у тэхніцы графікі і станковага жывапісу.

Сярод твораў: жывапісныя «Пераможца» (1989), «Трэцяя крыніца святла» (1991), «Белае воблака» (1993), «Утаймавальніца пчол» (1994); графічныя «Я больш не буду сыходзіць» (1990), «Вясновая рапсодыя» (1992), «На краю зямлі» (1993), «У калысцы ночы» (1993), «Танец самотнага сэрца» (1993), «Закаханыя» (1994), «Каралева» (1995), «Астролаг» (1995), «Бяскрылы анёл» (1995), серыя «Мудрацы» (1990–1992) і інш.

Карціны мастака знаходзяцца ў прыватных калекцыях і галерэях Даніі, Швецыі, Германіі, Галандыі, Расіі і Беларусі.

Памёр Алег Віктаравіч 11 верасня 1996 года.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Базан, Л. Адлюстраваная рэальнасць / Л. Базан // Мастацтва. – 1996. – № 1. – С. 22–23.

2. Бирюлькова, Л. «Я вхожу в этот город» / Л. Бирюлькова // Сцяг Перамогі (Лёзна). – 2017. – 28 крас. – С. 6.

3. Выставка, публикации, память // Витебский курьер. – 1997. – 9 июля. – С. 1.

4. Каржыцкая, Н. Прытча аб небе, або Аб тым, як рудая сініца стала сіняй птушкай / Н. Каржыцкая // Культура. –1997. – 23–29 жн. – С. 8–9.

5. Клемят, Л. О выставке работ художника О. Прусова / Л. Клемят // Витебский курьер. – 1997. – 11 апр. – С. 2.

6. Никитина, Л. «Сны из левого глаза» / Л. Никитина // Витебский курьер. – 1995. – 20 янв. – С. 3.

7. Он ушел... Год прошел // Віцьбічы = Витьбичи. – 1997. – 13 сент. – С. 2.

8. Пастернак, Т. «Живопись – мой способ выжить» / Т. Пастернак // Народнае слова. – 1997. – 15 крас. – С. 6.

9. Пастернак, Т. С. Продавец зимних туманов / Т. С. Пастернак // Витебские вести. – 2018. – 20 февр. – С. 7.

10. Сергеев, С. Завещание Олега Прусова / С. Сергеев // Народная газета. – 1997. – 23 крас. – С. 4.

11. Сідарэнка, Н. Лісты ў адвечнае / Н. Сідарэнка, М. Цыбульскі // Маладосць. – 1997. – № 8. – С. 222–227.

12. Сідарэнка, Н. В. Прусаў Алег Віктаравіч / Н. В. Сідарэнка // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск. : БелЭн, 2001. – Т. 13 : Праміле–Рэлаксін. – С. 51–52.

13. Сидоренко, Н. Мир грустного Арлекина / Н. Сидоренко // Віцьбічы = Витьбичи. – 1997. – 12 апр. – С. 3.

14. Соловьева, Т. Ослепительный миг / Т. Соловьева // Витебский проспект. – 2010. – 21 нояб. – С. 23.

15. Соловьева, Т. Памяти Олега Прусова / Т. Соловьева // Витебский курьер. – 2000. – 30 мая. – С. 4.

16. Цыбульскі, М. Гармонія і метафізіка пачуццяў / М. Цыбульскі // Маладосць. – 1997. – № 8. – С. 225–227.

17. Цыбульскі, М. «Мае працы – мая азбука» / М. Цыбульскі // Літаратура і мастацтва. – 1997. – 6 чэрв. – С. 14.

18. Цыбульский, М. Л. Прусов Олег Викторович / М. Л. Цыбульский // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 385.

19. Шаблева, Н. Его имя не умрет / Н. Шаблева // Віцьбічы = Витьбичи. – 1998. – 13 янв. – С. 4.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Сайт памяти Олега Прусова

arrow Художники Витебщины – Прусов Олег