Пятроў Аляксандр Мікалаевіч
Пятроў Аляксандр Мікалаевіч нарадзіўся 12 чэрвеня 1951 года ў в. Боркавічы Верхнядзвінскага раёна.
У 1975 годзе скончыў Мінскае мастацкае вучылішча, у 1982 – Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Удзельнік мастацкіх выставак з 1984 года. Працуе ў манументальна-дэкаратыўным мастацтве.
Асноўныя творы: вітражы «Блакітная планета», «Зямля», «Вада» для інстытута геафізікі Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі; сграфіта «Імкненне» для Дзяржынскага ГПТВ; літыя рэльефныя вітражы «Усход сонца» для аэрапорта «Мінск-2». З 1993 года член Беларускага саюза мастакоў.
Жыве ў Мінску.
ЛІТАРАТУРА
1. Пятроў Аляксандр Мікалаевіч // Памяць: Верхнядзвінскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: У. С. Богаў [і інш.] ; уклад. А. Ф. Бубала ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Паліграфафармленне, 2000. – Кн. 2. – С. 250.