Рудэнка Юрый Васільевіч
Рудэнка Юрый Васільевіч нарадзіўся 3 лістапада 1953 года ў Віцебску.
У 1979 годзе скончыў Віцебскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя С. М. Кірава. З 1980 года выкладаў у адной з мастацкіх школ г. Віцебска. З 1983 года працаваў на віцебскім камбінаце «Мастацтва». З 1976 года – удзельнік мастацкіх выстаў. З 1990 года – член Беларускага саюза мастакоў.
Працуе ў дэкаратыўна-прыкладным мастацтве (габелен, батык), ювелірнай творчасці, шырока выкарыстоўвае разнастайныя традыцыйныя і нетрадыцыйныя матэрыялы.
Аўтар прызоў для Шагалаўскага пленэра, фестываляў «Белая мода», «Славянскі базар у Віцебску» (1992–2000): «Афіцыйны прыз» (1999); статуэткі «Медуза Гаргона» (2003) і інш. Сярод твораў, зробленых сумесна з Т. Рудэнка: габелены «Зямля» (1987), «Трэшчына» (1990), «Горад Шагала» (1992), «Азёрны край» (1993), «Знакі задыяка» (2001); канцэртныя заслоны для тэатральных сцэн «Вячэрняе прадстаўленне» (1983), «Урачыстая» (1986), «Кветка папараці» (1987), «Залацістая» (1989); батык «Першыя кветкі» (1981), «Бэз» (1990), «Планета» (1991), «Усход» (1992), «Палявыя кветкі» (1994); працы ў змешанай і аўтарскай тэхніцы «Пачатак» (1988), «Туча» (1989), «Сухія кветкі» (1991), «Далёкі востраў» (1992), «Код жыцця» (1995), трыпціх «Ерусалім» (2007) і інш.
Творы аўтара знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, Віцебскім мастацкім музеі, фондах Беларускага саюза мастакоў, Епархіяльным музеі ў г. Катавіцы (Польшча).
Жыве ў Віцебску.
ЛІТАРАТУРА
1. Базан, Л. Все впереди / Л. Базан // Витебский курьер. – 1990. – 30 июня. – С. 1, 5.
2. Базан, Л. Канструктывізм і абаяльнасць / Л. Базан // Мастацтва. – 1993. – № 2. – С. 41–43.
3. Бунцэвіч, Н. Магія па-беларуску / Н. Бунцэвіч // Культура. – 2013. – 3 жн. – С. 11.
4. Быньков, А. Оптимист по жизни Василий Руденко / А. Быньков // Народнае слова. – 2013. – 11 чэрв. – С. 5.
5. Габелены беларускіх мастакоў // Беларусь. – 1986. – № 9. – С. 20.
6. Козик, А. Супруги Руденко поздравили новополочан / А. Козик // Витебский курьер. – 2003. – 26 сент. – С. 4.
7. Конышева, Н. «Слезы козерога» дорогого стоят / Н. Конышева // Новая газета (Наваполацк). – 2003. – 26 верас. – С. 3.
8. Крупица, Н. «Только вечные ценности» / Н. Крупица // Віцьбічы = Витьбичи. – 2013. – 20 июля. – С. 5.
9. Крупица, Н. Художники Руденко родили «Леру» / Н. Крупица // Віцьбічы = Витьбичи. – 2009. – 21 февр. – С. 6.
10. Крэпак, Б. «Лекары душ» з Віцебска / Б. Крэпак // Культура. – 2014. – 25 студз. – С. 6.
11. Павлова, Е. Таня + Юра... / Е. Павлова // Витебский курьер. – 2003. – 27 дек. – С. 4.
12. Пастернак, Т. В красках высказать душу / Т. Пастернак // Витебские вести. – 2015. – 11 июля. – С. 16.
13. Пастернак, Т. Духовные ценности художников Руденко / Т. Пастернак // Витебские вести. – 2013. – 20 июля. – С. 10.
14. Пастернак, Т. Искусство должно нести духовность / Т. Пастернак // Витебские вести. – 2014. – 1 февр. – С. 11.
15. Пастернак, Т. Салон Татьяны и Юрия Руденко / Т. Пастернак // Народнае слова. – 2009. – 21 лют. – С. 8.
16. Руденко, белорусские художники // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 385.
17. Рудэнка Юрый Васільевіч // Беларускі саюз мастакоў: 1938–1998 : энцыклапедычны даведнік / аўт.-склад.: Б. А. Крэпак [і інш.]. – Мінск : ВТАА «Кавалер Паблішэрс», 1998. – С. 459.
18. Рудэнка Юрый Васільевіч // Сучасныя мастакі Віцебшчыны : біябібліяграфічны слоўнік / ДУ «Віцебская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна», Аддзел літаратуры па мастацтве ; склад. В. І Аліева. – Віцебск, 1994. – С. 92.
19. Снова витебские художники // Родник. – 1989. – № 7. – С. 44–45.
20. Степанищева, В. Дуэтом по жизни и в творчестве / В. Степанищева // Народнае слова. – 2004. – 1 студз. – С. 2.
21. «Тени от Радуги» // Знамя юности. – 2000. – 30 мая. – С. 7.
22. Уникальная многогранность творчества // Алеся. – 2012. – № 11. – С. 39.
23. Шустова, О. Семейное счастье на фоне гобеленов / О. Шустова // Здоровье. –1991. – № 5. – С. 7.
24. Шымук, Т. Ювелірная праца / Т. Шымук // Літаратура і мастацтва. – 2013. – 22 лістап. – С. 16.
25. Юрый Рудэнка // Саюз творцаў [Выяўленчы матэрыял] = A Union of creators : фотаальбом / уклад. і аўт. тэксту М. Цыбульскі ; аўт. уступ. У. Андрэйчанка ; фота: В. Балоціна, М. Цыбульскага. – Мінск : Беларусь, 2005. – С. 113.
СПАСЫЛКІ