Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Саўчанка Аляксандр Аляксандравіч

Дата нараджэння
1964
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Лепельскі раён, в. Велеўшчына
Род дзейнасці
мастак, педагог, скульптар
Спецыялізацыя
сакральны жывапіс, іканапіс, разьба па дрэве
Жанр
пейзаж, нацюрморт

Саўчанка Аляксандр Аляксандравіч нарадзіўся ў 1964 годзе ў вёсцы Велеўшчына Лепельскага раёна, у сям'і, дзе гадавалася пяцёра дзяцей.

Вучыўся ў радыётэхнічным вучылішчы, які кінуў праз тры месяцы. Год працаваў трактарыстам у калгасе і рыхтаваўся на «худграф».

Паступіў на мастацка-графічны факультэт Віцебскага педінстытута, які скончыў у 1989 годзе. Пасля першага курса яго забралі ў войска. Служыў год у Печах, затым – у Гродна (у майстэрні дывізіі – афармляў музей баявой славы).

Некаторы час жыў у Баранавічах, пасля вярнуўся на Лепельшчыну.

Зараз працуе ў Лепельскай школе мастацтваў.

Аляксандр Саўчанка ўдзельнічае ў раённых («Фарбы Лепельшчыны»), абласных, рэспубліканскіх (метадычная выстава выкладчыкаў мастацкіх школ) і міжнародных выставах. Так, у 1996, 1998, 2001 і 2017 гг. прайшлі выставы ў Лепелі і Ушачах.

Персанальныя выставы адбыліся ў Віцебскім краязнаўчым музеі (2000), Лепельскім раённым краязнаўчым музеі (2009, 2018).

Працуе ў стылях сакральны жывапіс і іканапіс, таксама займаецца разьбой па дрэве.

Мастацкія творы: «Сланечнікі», «Астры», «Дзікая ружа», «Бэз» і іншыя.

У 2017 годзе ў касцёле рабіў «Крыжовы шлях».

Штогод ездзіць на мастацкія пленэры – па Васілю Быкаву, Язэпу Драздовічу і іншым.

Яго пейзажы і нацюрморты знаходзяцца ў прыватных калекцыях аматараў жывапісу краін блізкага і далёкага замежжа. Большасць работ прысвечаны лепельскім краявідам.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Бандарэвіч, В. Выстава ў фарбах / В. Бандарэвіч // Голас Сенненшчыны. – 2005. – 8 кастр. – С. 2.

2. Міхно, У. Лебядзіная вернасць / У. Міхно // Лепельскі край. – 2017. – 14 лістап. – С. 5.

3. Николаев, Е. Философия пейзажа / Е. Николаев // Лепельскі край. – 2017. – 14 лістап. – С. 8.

4. Пашковіч, А. Запрашае выстава / А. Пашковіч // Патрыёт ( Ушачы ). – 2001. – 7 лют. – С. 4.

5. Шушкевіч, У. І вечная вясна / У. Шушкевіч // Лепельскі край. – 2008. – 24 снеж. – С. 1.