Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Савіцкі Міхаіл Андрэевіч

Дата нараджэння
18.02.1922
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Талачынскі раён, в Звянячы
Дата смерці
08.11.2010
Род дзейнасці
мастак
Спецыялізацыя
станковы і манументальны жывапіс
Узнагароды і прэміі
медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941–1945 гг.» (1957)
ордэн «Знак Пашаны» (1967)
сярэбраны медаль Акадэміі мастацтваў СССР (1967)
знак «На памяць ад Узброеных Сіл СССР» (1968)
сярэбраны медаль імя М. Б. Грэкава (1969)
залаты медаль ВДНГ СССР (1969)
Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі (1970)
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга (1972)
народны мастак БССР (1972)
Дзяржаўная прэмія СССР (1973)
Ганаровы член Саюза мастакоў ГДР (1973)
медаль «30 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941–1945 гг.» (1975)
Ганаровы дыплом Пашаны ВДНГ СССР (1975)
Ганаровая грамата Вярхоўнага Савета БССР (1978)
народны мастак СССР (1978)
медаль «60 гадоў Узброеных Сіл СССР» (1978)
Ганаровы дыплом Міжнароднай выставы выбарчага мастацтва ў ГДР (1980)
ордэн Леніна (1982)
медаль «Ветэран працы» (1983)
ордэн Айчыннай вайны І ступені (1985)
ордэн № 1 Францыска Скарыны (1997)
Дзяржаўная прэмія Беларусі (1970, 1980, 1998)
Міжнародная прэмія Андрэя Першазванага (2000)
спецыяльная прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2002)
Міжнародная прэмія імя М. І. Шолахава (2002)
прэмія Саюзнай дзяржавы Расіі і Беларусі (2004)
Герой Беларусі (2006)

Савіцкі Міхаіл Андрэевіч – беларускі савецкі мастак.

Нарадзіўся 18 лютага 1922 года ў в. Звянячы Талачынскага раёна.

Скончыў Коханаўскую сярэднюю школу (1940), Мінскае мастацкае вучылішча (1951), Маскоўскі мастацкі інстытут імя В. I. Сурыкава (1957).

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, быў вязнем канцлагераў Бухенвальд, Дахаў, Дора, Мітэльбаў-Дора.

У мастацкіх выставах удзельнічаў з 1957 года. З 1958 года з'яўляецца членам Беларускага Саюза мастакоў.

з 1980 года быў дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР.

З 1981 года – кіраўнік Творчай акадэмічнай майстэрні Міністэрства культуры Беларусі.

Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі (1970), народны мастак БССР (1972), ганаровы член Саюза мастакоў ГДР (1973), народны мастак СССР (1978), акадэмік Акадэміі мастацтваў СССР (1983), акадэмік Расійскай Акадэміі мастацтваў (1991), акадэмік НАН Беларусі (1995), член міжнароднай Славянскай Акадэміі (1996), член Міжнароднай акадэміі навук (2002), Герой Беларусі (2006).

Узнагароджаны Дзяржаўнай прэміяй СССР (1973), Дзяржаўнымі прэміямі Беларусі (1970, 1980, 1998), Міжнароднай прэміяй Андрэя Першазванага ў намінацыі «За Веру і Вернасць!» (2000), Міжнароднай прэміяй імя М. І. Шолахава (2002), спецыяльнай прэміяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у галіне выяўленчага мастацтва (2002), прэміяй Саюзнай дзяржавы Расіі і Беларусі ў галіне літаратуры і мастацтва (2004).

А таксама медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941–1945 гг.» (1957), ордэнам «Знак Пашаны» (1967), сярэбраным медалём Акадэміі мастацтваў СССР (1967), знакам «На памяць ад Узброеных Сіл СССР» (1968), сярэбраным медалём імя М. Б. Грэкава (1969), залатым медалём ВДНГ СССР (1969), ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга (1972), медалём «30 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941–1945 гг.» (1975), дыпломам Пашаны ВДНГ СССР (1975), медалём «60 гадоў Узброеных Сіл СССР» (1978), Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР (1978), Ганаровым дыпломам Міжнароднай выставы выяўленчага мастацтва ў ГДР (1980), ордэнам Леніна (1982), медалём «Ветэран працы» (1983), ордэнам Айчыннай вайны І ступені (1985), ордэнам № 1 Францыска Скарыны (1997).

У 1995 годзе прысуджана гран-пры Саветам Міжнароднай канферэнцыі саюзаў мастакоў па выніках Міжнароднай мастацкай выставы, прысвечанай 50-годдзю Вялікай Перамогі.

Памёр 8 лістапада 2010 года. Пахаваны на Усходніх (Маскоўскіх) могілках у Мінску.

28 чэрвеня 2012 года ў Мінску на доме № 17 па вуліцы Беламорскай, дзе жыў мастак, устаноўлена мемарыяльная дошка (аўтар – В. Занковіч).

У верасні 2012 года ў Мінску (на плошчы Свабоды, 15) была адкрыта Мастацкая галерэя Міхаіла Савіцкага.

Працаваў у станковым і манументальным жывапісе.

Мастацкія творы:

– на ваенную тэматыку: «Партызаны» (1963), «Партызанская мадонна», «Віцебскія вароты», «Аршанскія партызаны» (усе тры 1967), «Забойства сям'і партызана» (1972), «Плач па загінуўшых героях» і «Поле» (абодва 1974), «Партызаны. Блакада» (1966–1967), «Партызанская мадонна (Мінская)» (1978), трыпціх «Агрэсія» (1984), цыкл «Гераічная Беларусь» (1967), серыя «Лічбы на сэрцы» (1974–1987);

– на хрысціянскую тэматыку: «Без вестак зніклыя» (1991), «Сейбіт» (1999), «20 стагоддзе – забойства праўды» (2001), серыя «Запаветы асалоды» (1991–2001);

– партрэты: «Жаночы партрэт» (1966), «Сейбіты» (1972), «Віленскія сустрэчы» (1976), «Янка Купала» (1979), «Сям'я» (1980), «Дастаеўскі» (1988), «Філосафы» (1994), «Аўтапартрэт» (1995), «А. Пушкін і А. Міцкевіч» (2000), партрэты 11 прэзідэнтаў НАН Беларусі (1998–2001);

– Чарнобыльская катастрофа ў серыі «Чорная быль» (1986–1993);

– манументальны роспіс: «Вялікая Айчынная вайна. 1944» у Беларускім музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны (1971; Дзяржаўная прэмія СССР 1973) і «Эстафета пакаленняў» у санаторыі «Беларусь» (г. Місхор, Украіна, 1973);

– габелены: «Ленінізм» і «СССР. Этапы барацьбы і перамог» для залы пасяджэнняў Рэзідэнцыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (1978–1979).

Пра жыццёвы і творчы шлях Савіцкага створаны дакументальны фільм «Апаленая памяць» («Беларусьфільм», 1974, сцэнарый Г. Бураўкіна, рэжысёр А. Канеўскі).

 

ЛІТАРАТУРА

1. Архіпава, В. Па кім сумуюць «Партызанскія мадонны» / В. Архіпава // Звязда. – 2019. – 8 мая. – С. 5.

2. Бархатков, И. Савицкий Михаил Андреевич / И. Бархатков ; беседовал Н. Мачекин // Герои Беларуси / Н. Мачекин. – Мн.: Беларусь, 2022. – С. 12–19.

3. Васілеўскі, П. Вялікі Савіцкі / П. Васілеўскі // Культура. – 2022. – 19 лют. – С. 3.

4. Ивченко, Л. Живописец эпохи / Л. Ивченко // Витебские вести. – 2022. –15 февр. – С. 16.

5. Кавалёва, Ю. Да 100-годдзя з дня нараджэння Міхаіла Савіцкага / Ю. Кавалёва // Маладосць. – 2022. – № 2. – С. 79–83.

6. Крепак, Б. Михаил Савицкий. Красное и черное. Палитра художника – в зеркале эпохи : очерки / Б. Крепак. – Минск : Мастацкая літаратура, 2014. – 253 с.

7. Крупица, Н. На сердце цифры остались... / Н. Крупица // Віцьбічы = Витьбичи. – 2022. – 15 февр. – С. 6.

8. Крупица, Н. «Неизвестный Михаил Савицкий» / Н. Крупица // Віцьбічы = Витьбичи. – 2017. – 6 мая. – С. 16.

9. Крэпак, Б. «Жывапіс – гэта д'ябальскі цяжкая справа...» / Б. Крэпак // Беларускi гiстарычны часопiс. – 2007. – № 1. – С. 46–49.

10. Мельнік, К. У. Аголенае сэрца / К. Мельнік // Мастацтва. – 2022. – № 2. – С. 18–19.

11. Мельнік, К. Познія карціны Міхаіла Савіцкага / К. Мельнік // Роднае слова. – 2013. – № 3. – С. 81–83.

12. Мельник, К. В. Создатель времени: памяти народного художника Беларуси Михаила Савицкого / К. В. Мельник // Беларуская думка. – 2010. – № 11. – С. 170–176.

13. Міхаіл Савіцкі = Михаил Савицкий = Mikhail Savitsky : [альбом] / аўт. тэксту і склад. Б. А. Крэпак ; рэд. Л. У. Сідарава. – Мінск : Беларусь, 2013. – 79 с.

14. Михаил Савицкий = Mikhail Savitsky : фотоальбом / авт. текста, сост. Б. Крепак ; фото: Ю. Иванова [и др.]. – Минск : Беларусь, 2008. – 171 с.

15. Назімава, І. В. Міхаіл Андрэевіч Савіцкі / І. В. Назімава. – Минск : Беларусь, 1973. – 47 с.

16. Овсепьян, И. Пепел, стучащий в сердце / И. Овсепьян // СБ. Беларусь сегодня. – 2022. – 1 окт. – С. 12–13.

17. Пастернак, Т. «Неизвестный Михаил Савицкий» / Т. Пастернак // Витебские вести. – 2017. – 6 мая. – С. 7.

18. Пісараў, У. Вайна і мір Міхаіла Савіцкага / У. Пісараў // Настаўніцкая газета. – 2022. – 17 лют. – С. 1, 13.

19. Пугачева, Э. Михаил Савицкий = Mikhail Savitski = Michail Sawizki = Mijail Savitski / Э. Пугачева. – Минск : Беларусь, 1982. – 195 с.

20. Пугачова, Э. М. Высокі талент / Э. М. Пугачова // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Талачынскага раёна / рэдкал.: І. П. Шамякін [і інш.] ; мастак А. М. Хількевіч. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1988. – С. 630–638.

21. Савіцкі, А. М. Савіцкі Міхаіл Андрэевіч / А. М. Савіцкі // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 2002. – Т. 14 : Рэле–Слаявіна. – С. 70–71.

22. Савицкий, А. М. Савицкий Михаил Андреевич / А. М. Савицкий // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.] / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2008. – Т. 6 : Пейзаж–Снегирёв. – С. 553.

23. Савіцкі, М. Адказнасць таленту / М. Савіцкі // Мастак і сучаснасць : крытычныя артыкулы па мастацтву: эстэтыка, тэатр, музыка, выяўленчае мастацтва, кіно / рэдкал.: Е. Бондарава і інш. ; уклад. У. Бойка. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1980. – С. 20–34.

24. Савіцкі Міхаіл Андрэевіч // Беларускі Саюз Мастакоў = Belarussian Union of Artists : энцыклапедычны даведнік / аўт.-склад.: Б. А. Крэпак [і інш.]. – Мінск : Кавалер Паблішэрс, 1998. – С. 474.

25. Савіцкі Міхаіл Андрэевіч // Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.] / рэдкал.: У. У. Андрыевіч [і інш.]. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2015. – Т. 6 : М–Я. – С. 320–321.

26. Савицкий Михаил Андреевич // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 428–429.

27. Савицкий Михаил Андреевич // Слава и гордость земли Витебской : биографический справочник / сост. М. Н. Пригожий ; редкол.: М. П. Кузьмич [и др.]. – Витебск : Витебская областная типография, 2009. – С. 158.

28. Савицкий Михаил Андреевич // Художники Советской Белоруссии / редкол.: В. И. Версоцкий [и др.]. – Минск : Беларусь, 1976. – С. 308.

29. Снаров, И. Яркий след в национальной культуре / И. Снаров // Наша Талачыншчына. – 2022. – 19 лют. – С. 1–2.

30. Сударикова, Н. Узник 32815: Голгофа XX века / Н. Сударикова // Сцяг Перамогі (Лёзна). –2022. – 22 сак. – С. 6.

31. Сульянов, А. К. Моя обязанность – создавать время : беседы с Мастером: А. К. Сульянов и М. А. Савицкий / А. К. Сульянов. – Минск : Технопринт, 2003. – 92 с.

32. Талант Живописца // Моя Толочинщина: страницы истории / А. Шнейдер. – 2-е изд, с изм. – Минск : Бизнесофсет, 2006. – С. 128–130.

33. Цімошык, Л. Уцёкі і фантомны боль / Л. Цімошык // Звязда. – 2022. – 18 лют. – С. 19.

34. Шчарбакоў, М. Народжаны з попелу / М. Шчарбакоў // Літаратура і мастацтва. – 2022. – 11 лют. – С. 1, 12.

 

СПАСЫЛКІ

arrow 100 лет со дня рождения художника Михаила Савицкого

arrow Чудом выжил в лагерях смерти и стал великим художником. Михаил Савицкий. Жизнь и творчество