Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Савіцкі Валянцін Мікалаевіч

Дата нараджэння
27.09.1919
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Талачынскі раён, в Звянячы
Дата смерці
28.12.2006
Род дзейнасці
мастак
Спецыялізацыя
станковы жывапіс
Жанр
партрэт, пейзаж

Савіцкі Валянцін Мікалаевіч – беларускі мастак.

Нарадзіўся 27 верасня 1919 года ў в. Звянячы Талачынскага раёна. У 1939 годзе скончыў Віцебскае мастацкае вучылішча. Вучыўся ў І. Ахрэмчыка, Л. Лейтмана.

З 1947 года – удзельнік абласных і рэспубліканскіх выстаў. З 1956 года – член Беларускага Саюза мастакоў. Працаваў у галіне тэматычнай карціны, партрэта, пейзажу.

Вядомасць В. Савіцкаму прынесла карціна «М. В. Фрунзе ў штабе Заходняга фронту» (1957), якая з'явілася на Усесаюзнай мастацкай выставе, прысвечанай 40-годдзю Савецкай улады.

Сярод твораў: «Вечар над Нёманам» (1949), «Завочніца» (1957), «Разліў Нёмана» (1958), «Ля ракі» (1959), «Вёска Салаўі» (1959), «Майская зеляніна» (1960), «Апошні прамень» (1960), «Хмуры дзень» (1960), «Макі» (1961), «Асенні вечар» (1961), «Восень» (1962), «На ўзлессі» (1962), «Цёплы красавік» (1963), «Вялікая вада» (1963), «Занёманскія будні» (1963), «Ля мелавых гор» (1964), «Бярозавы гай» (1964), «Марозная раніца» (1964), «Цішыня» (1965), «Ветраны дзень» (1965), «Апошні прыпынак» (1966), «Каложская царква» (1966), «Гродна. Каложа» (1967), «Неабсяжныя далі» (1967), «Асеннія блікі» (1968), «Вуліца першых дэманстрацый» (1969), «Святыя камяні» (1975), «Абнаўленне зямлі» (1977), «Салдаты Брэсцкай крэпасці» (1988), «Дні юнацтва майго пакалення» (1999), «Успаміны» (2000), «Рэвалюцыйны штаб у Мінску», «У гады вайны», «Збор бульбы», «Вясна» і іншыя.

Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску, фондах Беларускага Саюза мастакоў, Беларускім музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, Гродзенскім гістарычна-археалагічным музеі, Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П. Масленікава.

Памёр 28 снежня 2006 года.

 

ЛІТАРАТУРА

1. В. М. Савіцкі. Завочніца. 1957 // Беларускі савецкі жывапіс = Белорусская советская живопись = Byelorussian Soviet painting = Peinture soviеtique Biеlorusse / аўт. уступ. тэксту, склад. А. В. Аладава. – Мінск : Беларусь, 1978. – С. 55.

2. Вайцэхоўская, В. «Толькі працай моцны талент...» / В. Вайцэхоўская // Культура. – 2009. – № 9 (28 лют.–6 сак.). – С. 11.

3. Выстаўка твораў мастака В. М. Савіцкага, прысвечаная 50-годдзю з дня нараджэння : каталог. – Мінск, 1969. – 20 с.

4. Савицкий Валентин Николаевич // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 428.

5. Савицкий Валентин Николаевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.] / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2008. – Т. 6 : Пейзаж–Снегирёв. – С. 552.

6. Савицкий Валентин Николаевич // Художники Советской Белоруссии / редкол.: В. И. Версоцкий. – Минск : Беларусь, 1976. – С. 307.

7. Савіцкі Валянцін Мікалаевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 2002. – Т. 14 : Рэле–Слаявіна. – С. 70.

8. Савіцкі Валянцін Мікалаевіч // Беларускі Саюз Мастакоў = Belarussian Union of Artists : энцыклапедычны даведнік / аўт.-склад.: Б. А. Крэпак [і інш.]. – Мінск : Кавалер Паблішэрс, 1998. – С. 475.

9. Фатыхава, Г. А. Савіцкі Валянцін Мікалаевіч / Г. А. Фатыхава // Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.] / рэдкал.: У. У. Андрыевіч [і інш.]. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2015. – Т. 6 : М–Я. – С. 320.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Галерея классического и современного искусства. Савицкий В. Н.

arrow Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусі. Валентин Николаевич Савицкий: к 90-летию со дня рождения