Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Сергіевіч Пётра (Пётр Аляксандравіч)

Дата нараджэння
10.07.1900
Месца нараджэння
Расійская імперыя, Новааляксандраўскі павет, Ковенская губерня, в. Стаўрава
Дата смерці
01.11.1984
Род дзейнасці
мастак, дзеяч культуры
Жанр
жывапіс, графіка
Узнагароды і прэміі
Заслужаны дзеяч мастацтваў Літоўскай ССР

Сергіевіч Пётра (Пётр Аляксандравіч) нарадзіўся 10 ліпеня ў в. Стаўрава Расійскай імперыі (зараз Браслаўскі раён) у беднай сялянскай сям'і.

Пачатковую адукацыю атрымаў у вольнай школе малюнка і жывапісу ў Вільні. З 1920 года вучыўся на мастацкім факультэце Віленскага ўніверсітэта. Год практыкаваўся ў Кракаўскай акадэміі мастацтва. Пасля заканчэння ўніверсітэта малады мастак пачаў шмат працаваць, асабліва ў жанры партрэта і жывапісу на тэмы сялянскага жыцця.

Пётр Аляксандравіч з'яўляўся прыхільнікам і актыўным дзеячам беларускага адраджэння ў 30-я гады. У гісторыі беларускага жывапісу творчасць П. Сергіевіча займае значнае месца. Спадчына мастака – больш за 600 палотнаў. Гэта гістарычныя палотны – «К. Каліноўскі і В. Урублеўскі робяць агляд паўстанцаў у 1863 годзе», «Скарына ў рабочым кабінеце», «Усяслаў Полацкі», партрэт «Максім Танк» і іншыя, шматлікія пейзажы роднага краю. За заслугі ў развіцці выяўленчага мастацтва ўрад Літвы надаў яму званне заслужанага дзеяча мастацтва Літоўскай ССР. Пабачылі свет некалькі каталогаў выстаў.

Памёр Пётр Аляксандравіч 1 лістапада 1984 года.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Браслаўшчына ў творчасці Пётры Сергіевіча // Браслаўская звязда. – 2000. – 21 чэрв. – С. 2.

2. Глагоўская, Г. Спадчына Пётры Сергіевіча ў Польшчы / Г. Глагоўская // Браслаўскія чытанні : матэрыялы VI-й навукова-краязнаўчай канферэнцыі, прысвечанай 150-й гадавіне з дня нараджэння браслаўскага лекара, грамадскага дзеяча Станіслава Нарбута (1853–1926) 7–8 мая 2003 года / К. Шыдлоўскі [і інш]. – Браслаў : Браслаўскае музейнае аб'яднанне, 2003. – С. 24–26.

3. Крэпак, Б. «Ва ўсім выяўляецца вернасць...» / Б. Крэпак // Культура. – 2001. – 31 сак. – С. 16.

4. Крэпак, Б. А. «Я – беларускі мастак Пётра Сергіевіч» / Б. А. Крэпак // Культура. – 2011. – 8–14 студз. – С. 15 ; 15–21 студз. – С. 15.

5. Родом из озерного края (Сергиевич Петр) // Уроженцы Витебщины в художественной культуре стран близкого и дальнего зарубежья / А. В. Русецкий, Ю. А. Русецкий. – Витебск : ВГУ имени П. М. Машерова, 2013. – С. 122–129.

6. Сергіевіч Пётра (Пётр Аляксандравіч) // Імёны. Асобы. Лёсы: ураджэнцы Віцебшчыны ў далёкім і блізкім замежжы / М. П. Кузьміч, М. І. Сцепаненка. – Мінск : Літаратура і мастацтва, 2012. – С. 260–262.

7. Сергіевіч Пётра (Пётр Аляксандравіч) // Нашы землякі ў далёкім і блізкім замежжы : біяграфічны даведнік / М. П. Кузьміч, М. І. Сцепаненка. – Віцебск : Віцебская абласная друкарня, 2007. – С. 153–154.

8. Сергіевіч Пётр Аляксандравіч // Памяць: Браслаўскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: К. В. Велічковіч [і інш.] ; уклад. К. С. Шыдлоўскі ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Паліграфафармленне, 1998. – С. 584.

9. Сергіевіч, П. Аўтабіяграфія / П. Сергіевіч // Мастацтва. – 1993. – № 1. – С. 62–67.

10. Сіпакоў, Я. Пётра Сергіевіч (1900–1984) / Я. Сіпакоў // Беларусь. – 2001. – № 5. – С. 32.

 

СПАСЫЛКІ

«Я — беларускі мастак Пётра Сергіевіч»