Шагал Марк Захаравіч
Шагал (Хацкелевіч) Марк Захаравіч нарадзіўся 6 ліпеня (па іншых звестках 24 чэрвеня) 1887 года ў Віцебску. Адзін з самых вядомых прадстаўнікоў мастацкага авангарда XX ст.
Пры нараджэнні хлопчыка назвалі Майсеем, а Маркам ён стаў, калі пераехаў у Пецярбург.
Восенню 1900 года ён паступіў у гарадское чатырохкласнае вучылішча з рамесным ухілам, дзе дасягнуў поспехаў толькі ў маляванні і геаметрыі. Вучыўся ў майстэрні адзінага на той час у Віцебску прафесійнага мастака Ю. Пэна.
У 1907 годзе Марк Шагал накіраваўся ў Пецярбург. Вучыўся ў мастацкай школе пры Таварыстве заахвочвання мастацтваў, у прыватнай школе А. Званцавай. У 1910 годзе ён паехаў у Парыж, дзе наведваў так званыя «свабодныя Акадэміі» (даступныя ўсім жадаючым) – знакамітую Гранд Шам'ер на Манпарнасе і Ла Палет. Але галоўнай яго акадэміяй сталі Луўр з палотнамі старых мастакоў, мастацкія салоны і лаўкі Парыжа, у якіх можна было ўбачыць палотны імпрэсіяністаў, постімпрэсіяністаў і авангарда 1900-х гг. У 1912 годзе Марк Захаравіч упершыню прыняў удзел у Восеньскім Салоне.
Летам 1914 года мастак вярнуўся на радзіму. Пасля рэвалюцыі па рэкамендацыі А. Луначарскага быў прызначаны паўнамоцным прадстаўніком па справах мастацтваў Віцебскай губерні. Стварыў Віцебскую народную мастацкую школу (Віцебскае народнае мастацкае вучылішча) і ўзначальваў яе некаторы час. 3 1919 года кіраваў «Вольнай майстэрняй жывапісу», дапамагаў у стварэнні мастацкага музея, кіраваў мастацкім афармленнем Віцебска ў гонар гадавіны рэвалюцыі. У чэрвені 1920 года Марк Шагал пераехаў у Маскву. Там ён афармляў спектаклі і залу Камернага яўрэйскага тэатра.
У 1922 годзе Марк Захаравіч з сям'ёй назаўсёды пакінуў радзіму. Спачатку мастак накіраваўся ў Берлін, дзе яшчэ ў 1914 годзе адбылася яго выстава і засталіся яго працы, а ў 1923 годзе пераехаў у Парыж. 3 гэтага часу сталіца Францыі стала для яго ўжо больш чым «другім Віцебскам». Мастак шмат працаваў, падарожнічаў па краіне і за яе межамі.
У 1930-я гады адбыліся яго першыя рэтраспектыўныя выстаўкі. Мастак быў узнагароджаны першымі прэміямі. У 1940 годзе Музей сучаснага мастацтва ў Нью-Ёрку запрасіў Шагала ў Амерыку, і ў чэрвені 1941 года разам з сям'ёй і сваімі работамі ён адплыў у Нью-Ёрк, дзе ў 1943 годзе сустрэўся з членамі яўрэйскага антыфашысцкага камітэта С. Міхаэлсам і I. Феферам, якія прыехалі з Масквы ў Амерыку, і перадаў з імі на радзіму «Письмо моему родному Витебску». У 1947 годзе Марк Шагал упершыню пасля вайны прыехаў у Парыж у сувязі з адкрыццём сваёй рэтраспектыўнай выстаўкі, арганізаванай Музеем сучаснага мастацтва, а ў 1948 годзе вярнуўся ў Францыю канчаткова. Менавіта ў гэты перыяд яго творчасць набыла сусветную славу. Адна за другой адбываюцца выставы жывапісу, графікі, скульптуры мастака.
Марк Захаравіч Шагал быў удастоены ганаровых званняў і ўзнагарод, сярод якіх – вышэйшая ўзнагарода Францыі – Вялікі крыж Ганаровага Легіёна. I, нарэшце, краіна, якая стала яму другой радзімай, адчыніла мастаку дзверы сваіх славутых сабораў, у якіх на працягу 1950–1970-х гг. ён выканаў мноства вітражоў і керамічных пано. У 1973 годзе ў Ніцы адкрыўся Нацыянальны музей «Біблейскае пасланне Марка Шагала». У гэтым жа годзе Марк Шагал прыязджаў у Маскву і Ленінград і перадаў у дар Дзяржаўнаму музею выяўленчага мастацтва імя А. С. Пушкіна 75 сваіх літаграфій, а ў 1997 годзе ў Віцебску быў адкрыты мемарыяльны Дом-музей Марка Шагала. Нашчадкі мастака перадалі ў дар музею калекцыю яго графічных работ. Пачынаючы з 1991 года, у Віцебску штогод праходзяць міжнародныя Шагалаўскія чытанні. Адкрыты помнік М. Шагалу (аўтар – віцебскі мастак А. Гвоздзікаў), помнік «Скрыпка Шагала» В. Магучага.
На працягу доўгага творчага жыцця Марк Шагал звяртаўся да розных відаў выяўленчага і прыкладнога мастацтва, але на першым месцы ў яго заўсёды быў жывапіс. У ім знайшлі сваё ўвасабленне нацыянальныя звычаі, роднасныя сувязі, віцебскія краявіды. Ва ўсёй каларытнасці жывуць на палотнах М. Шагала рамеснікі і гандляры, местачковыя скрыпачы, а таксама сяляне, жывёлы, цэрквы і дамы Віцебска, і, перш-на-перш, бацькоўскі дом («Віцебск», «Стары Віцебск», «Сіні дом у Віцебску», «Анёл над Віцебскам», «Я і мая вёска»). Шмат работ мастака прысвечана тэмам прыроды і кахання («Над горадам», «Бэла і Іда», «Бэла ў белым каўнерыку», «Шпацыр», «Блакітныя закаханыя», «Ружовыя закаханыя», «Зялёныя закаханыя»). Прысутнічае ў творчасці мастака і біблейская тэма («Белае распяцце», «Падзенне анёла», 17 палотнаў пад агульнай назвай «Біблейскае пасланне»).
Творы Марка Шагала вылучаюцца жывапісным тэмпераментам, эмацыянальнасцю, пластычнай выразнасцю, сакавітым колерам і мяккім лірызмам. Свае сюжэты мастак трактуе ў гратэскна-сімвалічным і іранічна-фантастычным духу.
3 жывапісам цесна звязана і графіка мастака. Асноўныя тэмы яго графічных работ – адвечныя моманты чалавечага і прыроднага існавання («Адам і Ева», «Мацярынства», «Каін і Авель»), родны горад (серыя літаграфій «Успаміны пра Віцебск»), тэатр і цырк. Вялікую частку графічных работ мастака складаюць ілюстрацыі да «Мёртвых душ» М. Гогаля, «Баек» Ж. Лафантэна, казак «Тысяча і адна ноч» і іншых выданняў.
У сусветным мастацтве Марк Захаравіч вядомы і як скульптар, керамік, майстар мазаік і габеленаў, але перш за ўсё як майстар вітража. Свае вітражныя работы ён ствараў не толькі для французскіх сабораў, але і для храмаў Рэймса, Цюрыха, Майнца, будынкаў ААН (Нью-Ёрк), сінагогі медыцынскага цэнтра (Іерусалім), гатычнага сабора (Мекка).
Звычайна пра мастака гавораць, што размаўляе ён на палатне, але Марк Шагал быў мастаком і ў слове. Пакінутыя ім дзённікі, лісты і вершы – усё гэта дастаткова вялікая літаратурная спадчына, якая таксама дае ключ да разумення творчай манеры і творчай індывідуальнасці мастака.
Памёр Марк Захаравіч 28 сакавіка 1985 года ў сваім доме ў г. Сэн-Поль-дэ-Ванс. Быў пахаваны на мясцовых могілках.
Творы Марка Шагала знаходзяцца ў дзяржаўных музеях і прыватных калекцыях многіх краін свету. Значная калекцыя графічных работ мастака знаходзіцца ў Музеі Марка Шагала ў Віцебску. Шэсць твораў Шагала, якія прадстаўляюць розныя перыяды творчасці вялікага мастака, захоўваюцца ў карпаратыўнай калекцыі ААТ «Белгазпрамбанк», чатыры з іх уключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
ЛІТАРАТУРА
1. Алимова, Е. «Марк Шагал. Цвет в черно-белом» / Е. Алимова // Витебский проспект. – 2005. – 8 сент. – С. 3.
2. Алимова, Е. Офорты Марка Шагала – на дежавю / Е. Алимова // Витебский проспект. – 2009. – 16 июля. – С. 2.
3. Алимова, Е. «Полет над Витебском» / Е. Алимова // Витебский проспект. – 2007. – 4 окт. – С. 2.
4. Анищук, В. О Марке Шагале, Петре Машерове и других... / В. Анищук // Народная воля. – 2010. – 20–22 ліп. – С. 7.
5. Апчинская, Н. В. Марк Шагал: портрет художника / Н. В. Апчинская. – Москва : Изобразительное искусство, 1995. – 208 с.
6. Асіпенка, М. Пачатак. І працяг / М. Асіпенка // Літаратура і мастацтва. – 2016. – 18 сак. – С. 13.
7. Афанасьеў, В. Адданы Радзіме / В. Афанасьеў // Краязнаўчая газета. – 2014. – № 8 (люты). – С. 5.
8. Белоусова, С. Шагал, которого мы совсем не знаем / С. Белоусова // Жыццё Прыдзвіння (Віцебск). – 2010. – 26 студз. – С. 3.
9. Белят, М. Крылья любви художника [Марка Шагала] / М. Белят // Народная газета. – 2012. – 5 ліп. – С. VII.
10. Бизюк, Т. По шагам Шагала / Т. Бизюк // Сельская газета. – 2017. – 8 июля. – С. 28.
11. Будовіч-Барадуля, Т. Сем колераў кахання / Т. Будовіч-Барадуля // Літаратура і мастацтва. – 2017. – 22 снеж. – С. 14.
12. Витебск – город Марка Шагала : путеводитель / текст Л. Ф. Рудая. – Витебск : Национальное агенство по туризму, 2007. – 7 с. – (Беларусь).
13. Ганкина, В. Земное и возвышенное Марка Шагала / В. Ганкина // Рэспубліка. – 2002. – 12 ліп. – С. 1, 3.
14. Геніна, Д. Н. Марк Шагал (1887–1985): Родам з Віцебска = Марк Шагал (1887–1985): Родом из Витебска : бібліяграфічны паказальнік / Д. Н. Геніна ; пад рэд. М. С. Рыўкіна. – Віцебск : ЦГБ імя А. М. Горкага, 1994. – 31 с.
15. Гірыч, А. Мастак родам з дзяцінства // Мастацтва. – 1997. – N 7. – C. 41–48.
16. Дашкевич, В. Нераскрытые тайны Шагала / В. Дашкевич // Витебский проспект. – 2013. – 20 июня. – С. 19.
17. Денисов, В. Неизвестные страницы биографии Марка Шагала витебского периода / В. Денисов // Материалы X–XIV Шагаловских чтений в Витебске (2000–2004). – Минск : Рифтур, 2008. – Вып. 3. – С. 38–39.
18. Исаков, Г. П. Витебск в жизни и творчестве Ю. Пэна, М. Шагала, К. Малевича / Г. П. Исаков // Искусство и культура. – 2017. – № 3. – С. 39–42.
19. Карпілава, А. Віцебскі космас Шагала / А. Карпілава // Мастацтва. – 2016. – № 5. – С. 32–33.
20. Кацяловіч, І. Хто, калі не Шагал? / І. Кацяловіч // Звязда. – 2016. – 19 сак. – С. 9.
21. Козлова, Ю. Сверхъестественный художник / Ю. Козлова // Юный художник. – 2012. – № 9. – С. 14–18.
22. Корбут, В. Штрихи к портрету художника / В. Корбут // Советская Белоруссия. – 2011. – 18 авг. – С. 7.
23. Крупица, Н. Марк Шагал – в анимации / Н. Крупица // Віцьбічы = Витьбичи. – 2016. – 18 июня. – С. 5.
24. Крупица, Н. Художник, который всегда возвращается в Витебск / Н. Крупица // Віцьбічы = Витьбичи. – 2006. – 8 июля. – С. 5.
25. Лисов, А. Новые факты биографии / А. Лисов // Народнае слова. – 1998. – 20 жн. – С. 6.
26. Лисов, А. Г. Шагал Марк Захарович / А. Г. Лисов // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 595–596.
27. Марк Шагал / авт. вступ. ст. Д. В. Сарабьянов. – Москва : Изобразительное искусство, 1992. – 47 с.
28. Мейер, М. Биография Марка Шагала / М. Мейер // Мишпоха. – 2000. – № 8. – С. 48–65.
29. Овсепьян, И. У Марка Шагала была пятерка по поведению / И. Овсепьян // Советская Белоруссия. – 2016. – 15 нояб. – С. 12.
30. Подлипский, А. М. Васильковые годы Марка Шагала, или Витебск в судьбе художника / А. М. Подлипский. – Витебск : Витебская областная типография им. Коминтерна, 1997. – 71 с.
31. Подлипский, А. М. Витебские адреса Марка Шагала / А. М. Подлипский. – Витебск : Витебская областная типография, 2000. – 56 с.
32. Подлипский, А. М. Вторая родина Марка Шагала (Художник и Лиозненщина) / А. М. Подлипский. – Витебск : Витебская областная типография, 2002. – 32 с.
33. Подлипский, А. М. Марк Шагал: основные даты жизни и творчества. – Витебск : Дом-музей Марка Шагала, 1993. – 32 с.
34. Подлипский, А. М. 11 заблуждений в биографии Марка Шагала / А. Подлипский // Шагаловский международный ежегодник, 2008 : [сборник статей] / под ред. А. М. Подлипского. – Витебск : Витебская областная типография, 2010. – С. 24–31.
35. Пукшанскі, А. Невядомае пра Шагала і цікавае пра вучня Пэна: містыфікатара Шульмана, які стаў Гаспарам... / А. Пукшанскі // Звязда. – 2015. – 14 жн. – С. 15.
36. Родовое гнездо Марка Шагала / подгот. Н. Дроздова [и др.] // Віцьбічы = Витьбичи. – 2015. – 10 окт. – С. VI. – (Прил.: Вечерний Витебск).
37. Сорокина, Н. Шагал постепенно возвращается на родину / Н. Сорокина // Союзное государство. – 2012. – № 12. – С. 110–113.
38. Уласевич, О. И летал над Витебском Шагал... / О. Уласевич // Секретарское дело. – 2018. – № 8. – С. 44–48.
39. Усава, Н. Міф Віцебска ў творчасці Марка Шагала / Н. Усава // Роднае слова. – 2002. – № 7. – С. 82–85.
40. Хмельницкая, Л. Марк Шагал и Витебск / Л. Хмельницкая ; фото: С. Плыткевич, Л. Хмельницкая ; ред. Н. Плыткевич. – Минск : Рифтур, 2013. – 96 с.
41. Холодова, И. Марк Шагал: «Сведения о себе» / И. Холодова // Шагаловский сборник : материалы X–XIV Шагаловских чтений в Витебске (2000–2004) / редкол.: Л. Хмельницкая [и др.]. – Минск : Рифтур, 2008. – Вып. 3. – С. 162–163.
42. Шагал і Віцебск = Шагал и Витебск // уклад.: У. С. Базан, А. Р. Вышка ; аўт. тэксту Л. У. Хмяльніцкая ; фота У. С. Базана. – Мінск : Беларусь, 2008. – 87 с.
43. Шишанов, В. Марк Шагал: этюды к биографии художника по архивным делам / В. Шишанов // Шагаловский сборник : материалы X–XIV Шагаловских чтений в Витебске (2000–2004) / редкол.: Л. Хмельницкая [и др.]. – Минск : Рифтур, 2008. – Вып. 3. – С. 171–175.
44. Шишанов, В. Несколько строк из жизни Марка Шагала / В. Шишанов // Мишпоха. – 2010. – № 26. – С. 46–50.
45. Шульман, А. Шагаловская родня: наследие / А. Шульман // Мишпоха. – 2006. – № 18. – С. 45–52.