Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Шакінка Леанід Ісідоравіч

Дата нараджэння
18.05.1927
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Лёзненскі раён, в. Старына
Дата смерці
15.09.1996
Род дзейнасці
мастак
Жанр
графіка

Шакінка Леанід Ісідоравіч нарадзіўся 18 мая 1927 года ў в. Старына Лёзненскага раёна, беларускі графік.

У 1962 годзе скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. У 1966–1987 гг. – мастацкі рэдактар часопіса «Нёман».

Л. І. Шакінка ўдзельнічаў у мастацкіх выстаўках з 1962 года. Працаваў у станковай і кніжнай графіцы, у тэхніках лінагравюры, афорта, літаграфіі, акварэлі. Творам мастака ўласціва вобразная завершанасць, якая дасягаецца строгасцю і прастатой графічнага вырашэння.

Сярод работ вызначаюцца: «Кастрычнік» (1962), «Веласіпедысты» і «У нас у двары» (1963), «Маці. 1941 год» (1964), «Дарога на Мінскае мора» (1965), «Залатая восень» (1966), «Коміны Хатыні» (1967), «Школьніца» (1970), «Мікалай Капернік» і «Зімовыя карункі» (1973), «Зімовая казка» (1983), «Да Ільіча» (1984), серыі «Нашы маці» (1982) і «Вайна і людзі» (1984) і інш.

Член Саюза мастакоў і Саюза журналістаў СССР.

Памёр Леанід Ісідоравіч 15 верасня 1996 года.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Наливайко, Б. Покаяние художника за «безумство всех» / Б. Наливайко // Рэспубліка. – 1998. – 31 снеж. – С. 4.

2. Тихомирова, Н. Оставил добрый след / Н. Тихомирова // Сцяг Перамогі (Лёзна). – 2001. – 18 верас. – С. 2.

3. Тихомирова, Н. «Не кончив песни лебединой» / Н. Тихомирова // Сцяг Перамогі (Лёзна). – 2016. – 13 верас. – С. 5.

4. Ципис, Н. Предназначение / Н. Ципис // Культура. – 1996. – 10–16 снеж. – С. 3.

5. Шакинко Леонид Исидорович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область. – Кн. 2. – С. 597.

6. Шунейка, Е. Штрихи к недосказанному / Е. Шунейка // Неман. – 1997. – № 11. – С. 25.