Шамшур Вячаслаў Вячаслававіч
Шамшур Вячаслаў Вячаслававіч нарадзіўся 20 жніўня 1942 года ў в. Пціцкія Мёрскага раёна. Беларускі мастак, мастацтвазнаўца. Кандыдат мастацтвазнаўства, прафесар.
У 1970 годзе скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя С. М. Кірава, у 1978 годзе – аспірантуру пры Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору.
З 1970 года працуе ў Віцебскім дзяржаўным універсітэце імя П. М. Машэрава: у 1986–2005 гг. – загадчык кафедры выяўленчага мастацтва, з 2004 г. – прафесар кафедры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.
З 1993 года – член Беларускага саюза мастакоў.
Працуе ў розных тэхніках станковай графікі. Асноўныя работы выкананы ў тэхніцы лінагравюры і пастэлі.
Сярод твораў: «Пакроўскі сабор. Вячэрняя літургія» (1996), «Браслаўшчына. Бяльмонты» (1999), «Акно майстэрні» (2004), «Перад святам Тройцы» (2004), «Вечар у Бычках» (2006), «Веліч мінулага» (2006), «Віленскае барока. Глыбокае» (2007), «Сосны Прыдзвіння» (2008), «Калодзеж каля дарогі» (2009), «Блакітная печ» (2009); серыі «Дарога на Мёры» (1986–1994), «Віцебск і Віцебшчына» (1988-1996) і інш.
Даследуе гісторыю беларускага мастацтва першай паловы ХХ ст., творчасць сучасных віцебскіх мастакоў. Аўтар манаграфіі «Свята рэвалюцыі» (Мінск, 1989), раздзела ў шасцітомным выданні «Гісторыя беларускага мастацтва» (Т. 4, Мінск, 1991), артыкулаў у «Энцыклапедыі літаратуры і мастацтва Беларусі», перыядычным друку.
Узнагароджаны медалямі «20 лет Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне», «Ветэран працы», знакам «Выдатнік народнай асветы».
Жыве ў г. Віцебск.
ЛІТАРАТУРА
1. Адамовіч, А. «Віленскае барока» Віцебшчыны / А. Адамовіч // Віцьбічы = Витьбичи. – 2007. – 5 апр. – С. 2.
2. Басікірская, А. З успамінаў маленства / А. Басікірская // Міёрскія навіны. – 2009. – 12 верас. – С. 3.
3. Басікірская, А. Каб апець сваё Прыдзвінне / А. Басікірская // Краязнаўчая газета. – 2009. – № 39 (кастр.). – С. 7.
4. Басікірская, А. Прафесар і мастак / А. Басікірская // Міёрскія навіны. – 2002. – 20 жн. – С. 2.
5. Басікірская, А. Яму сюжэты нават сняцца / А. Басікірская // Міёрскія навіны. – 2017. – 10 кастр. – С. 7.
6. Борисова, А. Быть полезными людям / А. Борисова // Аршанская газета. – 2009. – 10 лістап. – С. 3.
7. Вавёрка, Л. Прасякнутыя любоўю і цяплом / Л. Вавёрка // Витебский проспект. – 2007. – 22 марта. – С. 3.
8. Варкулевич, А. Творческое кредо В. В. Шамшура / А. Варкулевич // Мы і час (Віцебск). – 2019. – 21 верас. – С. 8.
9. Вячаслаў Шамшур // Саюз творцаў [Выяўленчы матэрыял] = A Union of creators : фотаальбом / уклад. і аўт. тэксту М. Цыбульскі ; аўт. уступ. У. Андрэйчанка ; фота: В. Балоціна, М. Цыбульскага. – Мінск : Беларусь, 2005. – С. 136.
10. Даргель, М. Нібы пабыў у казцы / М. Даргель // Народнае слова. – 2012. – 27 кастр. – С. 7.
11. Краснова, Ю. Мир пастели Шамшура / Ю. Краснова // Витебский проспект. – 2012. – 1 нояб. – С. 19.
12. Крупица, Н. Красочная, звучная пастель / Н. Крупица // Віцьбічы = Витьбичи. – 2003. – 23 окт. – С. 5.
13. Мастак з Віцебска пабываў у Міёрах // Міёрскія навіны. – 2003. – 9 верас. – С. 3.
14. Матэленак, Л. Класік з Пціцкіх / Л. Матэленак // Міёрскія навіны. – 2018. – 4 снеж. – С. 7.
15. Сіўко, Ф. Дарога да храма Вячаслава Шамшура / Ф. Сіўко // Міёрскія навіны. – 2003. – 8 студз. – С. 1.
16. Салаўёва, Н. Міёршчына, зямля натхнення / Н. Салаўёва // Лiтаратура i мастацтва. – 2007. – 6 крас. – С. 10.
17. Соловьева, Н. Человек рожден для света... / Н. Соловьева // Витебский проспект. – 2007. – 22 марта. – С. 22.
18. Соловьева, Т. К трем юбилеям / Т. Соловьева // Витебский проспект. – 2010. – 8 апр. – С. 3.
19. Цыбульскі, М. Аксамітавы «голас» пастэлі / М. Цыбульскі // Віцьбічы = Витьбичи. – 2003. – 27 марта. – С. 5.
20. Цыбульскі, М. Душэўнай шчырасці цяпло / М. Цыбульскі // Мастацтва. – 2003. – № 4. – С. 38–39.
21. Цыбульскі, М. Імя ў навуцы і ў мастацтве / М. Цыбульскі // Веснік Вiцебскага дзяржаўнага універсітэта. – 2003. – № 1. – С.154–156.
22. Цыбульскі, М. Успамін аб Міёрах / М. Цыбульскі // Культура. – 2001. – 13 студз. – С. 9.
23. Цыбульский, М. Л. Шамшур Вячеслав Вячеславович / М. Л. Цыбульский // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 598.
24. Шамшур, В. «У снах я бачу родны край» / В. Шамшур ; запісаў М. Цыбульскі // Витебский курьер. – 2003. – 1 апр. – С. 3.
25. Шамшур Вячаслаў Вячаслававіч // Беларускі саюз мастакоў: 1938–1998 : энцыклапедычны даведнік / аўт.-склад.: Б. А. Крэпак [і інш.]. – Мінск : ВТАА «Кавалер Паблішэрс», 1998. – С. 606.
26. Шамшур Вячаслаў Вячаслававіч // Памяць: Міёрскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. М. Маняк [і інш.] ; уклад. Л. А. Матэленак ; рэд. В. І. Марціновіч ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Беларуская навука, 1998. – С. 549.
27. Шамшур Вячаслаў Вячаслававіч // Сучасныя мастакі Віцебшчыны : біябібліяграфічны слоўнік / ДУ «Віцебская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна», Аддзел літаратуры па мастацтве ; склад. В. І. Аліева. – Віцебск, 1994. – С. 119.
СПАСЫЛКІ
Художники Витебщины – Шамшур Вячеслав
Витебский государственный университет имени П. М. Машерова – Шамшур Вячеслав Вячеславович