Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Шастоўскі Кім Фёдаравіч

Дата нараджэння
02.10.1935
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Аршанскі раён, вёска Ляўкі
Род дзейнасці
мастак
Жанр
жывапіс, графіка

ШАСТОЎСКІ КІМ ФЁДАРАВІЧ нарадзіўся 2 кастрычніка 1935 года ў в. Ляўкі Аршанскага раёна, беларускі жывапісец.

У 1965 годзе скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Вучыўся ў І. Ахрэмчыка. У 1966–1989 гг. выкладчык Мінскага мастацкага вучылішча. Член Беларускага Саюза Мастакоў з 1979 года.

У мастацкіх выстаўках удзельнічае з 1957 года. Працуе ў розных жанрах станковага жывапісу, графікі.

Асноўная тэма творчасці – стваральная праца і гераічнае мінулае беларускага народа. У яго лепшых работах вобразнае абагульненне жыццёвых з'яў, шчырасць пачуццяў, колеравая рытміка. Творы мастака вылучаюцца вобразнасцю, выразнасцю малюнка, кампазіцыйнай раўнавагай.

Аўтар тэматычных карцін: «На вытворчасці. Кавалі» (1967), «Выпрабавальнік» (1972), «Развітанне» (1973), «Янка Купала ў Ляўках», «Першы настаўніцкі з'езд» (прысвечана Я. Коласу, 1982), «1944. Пад Оршай» (1984) і інш.

Сярод яго твораў вылучаюцца лірычныя пейзажы: «Над Дняпром» (1966), «Восеньскі матыў» (1973), «Вечар. На начлег» (1974), «Лета» (1975), «Май. Бэз» і «Восень» (1976), «Летні дзень» (1979), «Браслаўскія далі» (1984), партрэты: «Хлопчык каля акна» (1975), «Ян у вёсцы» (1976), Героя Сацыялістычнай Працы А. Дз. Пісаравай (1983), Героя Савецкага Саюза М. М. Зяленкіна (1985), «Косця» (1986) і інш.

Творы мастака знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, фондах БСМ, музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску.

 

ЛІТАРАТУРА:

1. Берасцень, С. Рысы часу / С. Берасцень // Літаратура і мастацтва. – 2006. – 20 кастр. – С. 11.

2. Крапак, Б. А. Шастоўскі Кім Фёдаравіч / Б. А. Крапак // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. / рэдкал.: І. П. Шамякін [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1987. – Т. 5 : Скамарохі–«Яшчур». – С. 559.

3. Салавей, Л. Ф. Шастоўскі Кім Фёдаравіч / Л. Ф. Салавей // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 2003. – Т. 17 : Хвінявічы–Шчытні. – С. 386.

4. Шастоўскі Кім Фёдаравіч // Беларускі Саюз Мастакоў = Belarussian union of artists : энцыклапедычны даведнік / аўт.-склад.: Б. А. Крэпак [і інш.]. – Мінск : Кавалер Паблішэрс, 1998. – С. 612.

5. Шастоўскі Кім Фёдаравіч // Памяць: Орша. Аршанскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; склад.: Т. Г. Ігнацьева [і інш.] ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2000. – Кн. 2. – С. 441–442.