Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Шчамялёў Леанід Дзмітрыевіч

Дата нараджэння
05.02.1923
Месца нараджэння
Віцебская губерня, г. Віцебск
Дата смерці
14.01.2021
Род дзейнасці
мастак
Жанр
станковы жывапіс
Узнагароды і прэміі
Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1977)
Народны мастак БССР (1982)
Дзяржаўная прэмія БССР (1982)
ордэн Айчыннай вайны I, II ступеняў
ордэн Францыска Скарыны
медаль «За заслугі ў выяўленчым мастацтве» (1998)
медаль Францыска Скарыны
нагрудны знак «За ўклад у развіццё культуры Беларусі» (2003)
Ганаровы грамадзянін г. Мінска (2003)

Шчамялёў Леанід Дзмітрыевіч нарадзіўся 5 лютага 1923 года ў Віцебску. Беларускі мастак. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

У 1959 годзе скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут, у 1967 годзе – Мінскае мастацкае вучылішча. У 1959–1967 гг. выкладаў у Мінскім мастацкім вучылішчы, у 1967–1974 гг. – у Рэспубліканскай школе-інтэрнаце па музыцы і выяўленчым мастацтве.

З 1958 года – удзельнік мастацкіх выстаў. Працуе ва ўсіх жанрах станковага жывапісу.

Значнае месца ў творчасці Леаніда Дзмітрыевіча Шчамялёва займае тэма гераізму народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Для твораў характэрны: свабодная манера выканання, выкарыстанне святлоценявых дынамічных эфектаў, экспрэсіўнасць, псіхалагічная глыбіня, ёмістасць характарыстык.

Сярод твораў: карціны «Вяселле», «Цяжкія гады» (1965), «Маё нараджэнне» (1967), «Генерал Даватар» (1975), «Першы дзень міру», «Вяселле ў Новым Полі», «Дыялог», «Ліставей», «Новы год», «Бярэзіна. 1812 год», «Развітанне з радзімай», «Як быццам у сне»; серыя «Новае Поле» (1979–1982); партрэты В. Цвіркі, А. Кішчанкі, М. Чэпіка, Б. Крэпака, У. Тоўсціка, Г. Вашчанкі, А. Анікейчыка; пейзажы «Віцебск, якім яго памятаў», «Зіма на Іслачы», «Асенні кліч», «Цяпло зямлі», «Вясна на Дзвіне»; серыя «Міншчына»; цыклы нацюрмортаў.

За плённую дзейнасць у 1982 годзе Леаніду Дзмітрыевічу Шчамялёву было прысвоена званне «Народны мастак Беларусі». Таксама ён узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны I, II ступеняў, медалём Францыска Скарыны, «За заслугі ў выяўленчым мастацтве», нагрудным знакам «За ўклад у развіццё культуры Беларусі», медалямі ВДНГ СССР, Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР і інш. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1982). Ганаровы грамадзянін г. Мінска (2003).

Творы Леаніда Шчамялёва захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску, фондах Беларускага саюза мастакоў, Міністэрстве культуры Расіі, Траццякоўскай галерэі і выставачным аб'яднанні «Цэнтральны Дом мастака» ў Маскве, мастацкім цэнтры «Жыльбел» у Мінску, ва ўсіх абласных краязнаўчых музеях Беларусі.

Жыў у Мінску. Памёр 14 студзеня 2021года.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Анцелевич, А. Летопись недавних времен / А. Анцелевич // Народная газета. – 2008. – 27 лют. – С. 8.

2. Аскера, В. Зараджаны на шчасце / В. Аскера // Літаратура і мастацтва. – 2018. – 9 лют. – С. 1, 12.

3. Барабаншчыкава, В. Леанід Шчамялёў: жыццё цудоўнае / В. Барабаншчыкава // Настаўнiцкая газета. – 2008. – 14 лют. – С. 4.

4. Берасцень, С. Вайна і мір Шчамялёва / С. Берасцень // Маладосць. – 2013. – № 1. – С. 127–128.

5. Берасцень, С. Мажорная энергія жыцця / С. Берасцень // Літаратура і мастацтва. – 2009. – 28 жн. – С. 1.

6. Вайна і мір Шчамялёва / падрыхт. С. Берасцень // Маладосць. – 2013. – № 2. – С. 127–128.

7. Васілеўскі, П. Колер святла / П. Васілеўскі // Мастацтва. – 2018. – № 3. – С. 10–11.

8. Габышева, Е. История любви... и творчества / Е. Габышева // Народная газета. – 2009. – 1 жн. – С. 1, 7.

9. Дединкина, С. Граждане одной большой страны / С. Дединкина // Советская Белоруссия. – 2009. – 30 ліп. – С. 6.

10. Кароль, Д. Не адразу бывае прыгожа / Д. Кароль // Літаратура і мастацтва. – 2013. – 15 лют. – С. 3.

11. Котляров, И. Поэзией слова – о поэзии живописи / И. Котляров // Нёман. – 2007. – № 4. – С. 201–205.

12. Крупица, Н. Свет живописи Леонида Щемелева / Н. Крупица // Віцьбічы = Витьбичи. – 2009. – 16 мая. – С. 8.

13. Крэпак, Б. Вера ў прадвызначанасць / Б. Крэпак // Культура. – 2018. – 3 лют. – С. 15.

14. Крэпак, Б. Планета Шчамялёва / Б. Крепак // Культура. – 2008. – 9–15 лют. – С. 8–9.

15. Крэпак, Б. А. Шчамялёў, які ён ёсць / Б. А. Крэпак // Культура. – 2019. – 12 студз. – С. 15 ; 19 студз. – С. 15 ; 26 студз. – С. 15 ; 2 лют. – С. 15.

16. Ланкоўская, Т. Алегорыі Шчамялёва / Т. Ланкоўская // Літаратура і мастацтва. – 2014. – 10 студз. – С. 16.

17. Міхайлаў, В. Леанід Шчамялёў: «Жыццё – самая вялікая каштоўнасць» = Leonid Shchemelev: «Life is the greatest value» / В. Міхайлаў // Беларусь. – 2015. – № 2. – С. 50–56.

18. Пастернак, Т. Возвращение в родной город / Т. Пастернак // Народнае слова. – 2009. – 7 мая. – С. 16.

19. Пастернак, Т. С. «В холстах – моя жизнь» / Т. С. Пастернак // Витебские вести. – 2018. – 8 февр. – С. 22.

20. Пепеляев, В. Художник, рисующий время / В. Пепеляев // Советская Белоруссия. –2009. – 9 июля. – С. 4.

21. Раманенка, Л. Леанід Шчамялёў / Л. Раманенка // Мастацкая культура і адукацыя. – 2008. – № 1. – На вокл.

22. Уладзімірава, А. Жыццё ў белым колеры / А. Уладзімірава // Рэспубліка. – 2018. – 3 лют. – С. 15.

23. Час і прастора Леаніда Шчамялёва [Выяўленчы матэрыял] = Time and space of Leanid Shchamialiou: жывапіс XXI / [аўт. тэксту, ўклад. Б. А. Крэпак ; фота: Ю. Іванова, А. Спрынчана]. – Минск : Культура i мастацтва, 2008. – 85 с.

24. Шчамялёў, Л. «Для мастака важна адчуваць жыццё» / Л. Шчамялёў ; гутарыў В. Міхееў // Беларусь. – 2017. – № 6. – С. 68–72.

25. Шчамялёў, Л. Д. Жыццёвая палітра Леаніда Шчамялёва / Д. Л. Шчамялёў ; гутарыў В. Міхееў // Беларусь. – 2018. – № 2. – С. 52–56.

26. Шчамялёў Леанід Дзмітрыевіч // Беларускі саюз мастакоў: 1938–1998 : энцыклапедычны даведнік / аўт.-склад.: Б. А. Крэпак [і інш.]. – Мінск : ВТАА «Кавалер Паблішэрс», 1998. – С. 625.

27. Щемелев, Л. Д. «Художник не должен быть голодным» / Л. Д. Щемелев ; беседовала Е. Блоцкая // Знамя юности. – 2008. – 25 июля. – С. 23.

28. Щемелёв Леонид Дмитриевич // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 620.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Щемелев Леонид Дмитриевич

arrow Щемелёв Леонид Дмитриевич