Шчасная Надзея Іванаўна
Шчасная Надзея Іванаўна нарадзілася 12 верасня 1957 года ў в. Іванаўка Гарадоцкага раёна. Беларуская мастачка.
У 1984 годзе скончыла Віцебскі тэхналагічны інстытут па спецыяльнасці «Мастацкае афармленне і мадэліраванне вырабаў тэкстыльнай і лёгкай прамысловасці». Пасля заканчэння навучальнай установы Н. І. Шчасная працавала на прадпрыемствах г. Віцебска: «Віцебскія дываны», фабрыка мастацкіх вырабаў. З 1993 года Надзея Іванаўна працавала на кафедры дызайну Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта.
З 1986 года – удзельніца мастацкіх выстаў. З 1996 года – член Беларускага саюза мастакоў.
Працавала пераважна ў тэхніцы станковай графікі і габелена.
Сярод твораў: «Пункцірам», «Галасы», «Адзінота зоркі», «Анёл» і іншыя; серыі: «Калі плылі аблокі», «Ліхтар», «Чорнае і белае», «Гарадскія кветкі» і інш.
Жыла ў Віцебску.
Памерла Надзея Іванаўна 17 сакавіка 1997 года.
ЛІТАРАТУРА
1. Дедюро, Л. Ах, вернисаж, ах, вернисаж... / Л. Дедюро // Жыццё Прыдзвіння (Віцебск). – 1996. – 16 лістап. – С. 6.
2. Краснова, Ю. Помнить о Надежде / Ю. Краснова // Витебский проспект. – 2012. – 25 окт. – С. 19.
3. Надзея Шчасная // Саюз творцаў [Выяўленчы матэрыял] = A Union of creators : фотаальбом / уклад. і аўт. тэксту М. Цыбульскі ; аўт. уступ. У. Андрэйчанка ; фота: В. Балоціна, М. Цыбульскага. – Мінск : Беларусь, 2005. – С. 140.
4. Шчасная Надзея Іванаўна // Беларускі саюз мастакоў: 1938–1998 : энцыклапедычны даведнік / аўтар-складальнік Б. А. Крэпак [і інш.]. – Мінск : ВТАА «Кавалер Паблішэрс», 1998. – С. 636.
СПАСЫЛКІ