Шэвераў Аляксандр Калістратавіч
Шэвераў Аляксандр Калістратавіч нарадзіўся 23 студзеня 1938 года ў Оршы, беларускі мастак. Скончыў Віцебскае мастацкае вучылішча (1958), Маскоўскі паліграфічны інстытут (1968). Выкладаў у Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце (1971–1980).
Удзельнік мастацкіх выставак з 1968 года. Працуе ў кніжнай графіцы. Член Беларускага саюза мастакоў.
Асноўныя творы: «Казкі дзядзечкі Рымуса» Дж. Харыса, «Героі Элады», «Жанчына сярод мужчын» Я. Сіпакова і інш.
Жыве ў Мінску.
ЛІТАРАТУРА
1. Шэвераў Аляксандр Калістратавіч // Памяць: Орша. Аршанскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.] ; склад. Т. Г. Ігнацьева [і інш.] ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2000. – Кн. 2. –.С. 443.