Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Шмерлінг Міхаіл Маркавіч

Дата нараджэння
07.12.1946
Месца нараджэння
г. Віцебск
Род дзейнасці
фотамастак

Шмерлінг Міхаіл Маркавіч нарадзіўся 7 снежня 1946 года ў Віцебску. Беларускі фотамастак.

У 1967 годзе скончыў Мінскае паліграфічнае вучылішча. З 1976 года – член Саюза журналістаў Беларусі. У 1969–1983 гг. працаваў у Віцебскім абласным краязнаўчым музеі, 1986–1991 гг. – у вытворчым аб'яднанні «Мастацтва», у 1991–2007 гг. – у рэдакцыі абласной газеты «Народнае слова».

Працуе ў розных жанрах мастацкай фатаграфіі.

Сярод твораў: «Браслаўскі матыў» (1982), «Мастак Ф. Гумен» (1985), «Народная артыстка СССР С. Станюта» (1990), «Вечар» (1991), «Актрыса Наталля Аладка» (1992), «Лятучка» (2000), «Мастак Г. Шутаў» (2001), «Афганцы» (2005), «Ззаду цэлы век ...» (2007); серыі «Стары Віцебск» (1971–1975), «Тэатр» (1975–1985), «Ветэраны. Месяц май» (1975–2007), «Мастакі» (2010) і інш.

Першую прэмію Міхаіл Маркавіч атрымаў на Усесаюзнай выставе «Фотаграфіка-71» (1971). Лаўрэат міжнароднай выставы «Чалавек і Зямля» (Літва, 1973), узнагароджаны ганаровымі дыпломамі фотасалонаў Румыніі (1971, 1973), Англіі (1974).

Жыве ў г. Віцебску.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Кавалеўскі, С. Позірк з 1970-га / С. Кавалеўскі // Витебские вести. – 2015. – 8 дек. – С. 5.

2. Лукьянова, Н. «Объективный мир» Михаила Шмерлинга / Н. Лукьянова // Народнае слова. – 2012. – 5 мая. – С. 3.

3. Михаил Шмерлинг: выставка художественной фотографии : каталог / сост. Л. Д. Кузьменко. – Витебск : Типография имени Коминтерна, [1900–2017]. – 56 с.

4. Пастернак, Т. Снимки из прошлого / Т. Пастернак // Витебские вести. – 2016. – 22 марта. – С. 8.

5. Цыбульский М. Л. Шмерлинг Михаил Маркович / М. Л. Цыбульский // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 611–612.

6. Шмерлинг, М. Витебск. Вторник, 16 ноября : фото / М. Шмерлинг // Народнае слова. – 2004. – 18 лістап. – С. 1.

7. Шмерлинг, М. М. Человек за кадром / М. М. Шмерлинг ; беседовал С. Кавалевский // Витебские вести. – 2017. – 14 янв. – С. 7.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Художники Витебщины – Шмерлинг Михаил