Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Шыдлоўскі Адольф Уладзіміравіч

Дата нараджэння
12.07.1939
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Талачынскі раён, г. Талачын
Род дзейнасці
мастак
Спецыялізацыя
жывапіс
Жанр
пейзаж

Шыдлоўскі Адольф Уладзіміравіч – мастак.

Нарадзіўся 12 ліпеня 1939 года ў г. Талачын. Скончыў Талачынскую сярэднюю школу, мастацкую школу ў Вільні (1964–1968), мастацка-графічны факультэт Ленінградскага педінстытута імя А. Герцэна.

З 1952 года – мастак-афарміцель у Талачынскім раённым Доме культуры.

У 1959–1961 гг. працаваў у Талачынскай бударганізацыі маляром, лепшчыкам і мастаком.

Ён адзіны з еўрапейцаў, каму аказалі гонар быць прынятым у Асацыяцыю мастакоў азіяцкіх краін. Японская прэса адзначае: «Шыдлоўскі быў і застаецца строгім рэалістам і адначасова натхнёным рамантыкам. Яму ўдалося зрабіць тое, што ў свой час гісторыя назвала класікай...».

28 гадоў пражыў на Курылах. Там прайшла выстава яго пейзажных работ «Вабныя выспы».

У 1999 годзе прымаў удзел у выставах Асацыяцыі мастакоў азіяцкіх краін у Японіі.

Таксама ўдзельнічаў у выставах у Вільнюсе (1971, 1973), Паўднёва-Сахалінску, Хабараўску, Лас-Вегасе (2001, 2003).

 

ЛІТАРАТУРА

1. А. В. Шидловский // Моя Толочинщина: страницы истории / А. Шнейдер. – 2-е изд, с изм. – Минск : Бизнесофсет, 2006. – С. 149–150.

2. Бірукоў, В. Экзотыка Шыкатана ў палотнах беларуса / В. Бірукоў // Наша Талачыншчына. – 2003. – 10 снеж. – С. 2.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Галерея современных художников «Rilmark». Шидловский Адольф Владимирович 

arrow Фотоэнциклопедия Беларуси. Живопись Адольфа Шидловского