Шылко Віктар Аляксандравіч
Шылко Віктар Аляксандравіч нарадзіўся 14 ліпеня 1952 года ў в. Зарэчча Гарадоцкага раёна. Беларускі мастак.
У 1974 годзе скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя С. М. Кірава.
З 1986 года – член Беларускага саюза мастакоў. З 1987 года – член творчага аб'яднання «Квадрат». Працуе пераважна ў тэхніцы станковага жывапісу.
Сярод твораў: «Вясна» (1976), «Памяць пра бацьку» (1976), «Клятва Міная» (1978), «Віцебск» (1979), «Антонаўскія яблыкі» (1979), «Мір на зямлі» (1980). «Каляды» (1981), «Гандляр кветкамі» (1983), «Вярнуўся з вайны» (1985), «Ачышчэнне» (1989), «Жоўтае і блакітнае» (2000), «Дрэва ў полі» (2001), «Ландшафт» (2006), «Пакліч мяне яшчэ, маці» (2007), «Чырвоная рама для чорнага квадрата» (2008), «Вясновае разважанне» (2008), «Над Дзвіной» (2009), «Вуліца ў Лепелі» (2009) і інш.
Творы мастака знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі, Музеі сучаснага мастацтва ў Мінску, Віцебскім абласным мастацкім музеі, Цэнтры сучаснага мастацтва, Музеі Марка Шагала, Музеі сучаснага еўрапейскага мастацтва (г. Сеул, Карэя), а таксама ў прыватных калекцыях Беларусі, Расіі, Латвіі, Аўстрыі, Германіі, Галандыі, ЗША, Іспаніі, Польшчы, Канады, Фінляндыі.
Жыве ў Віцебску.
ЛІТАРАТУРА
1. Васілеўскі, П. Крыкам нічога не пабудуеш / П. Васілеўскі // Мастацтва Беларусі. – 1988. – № 7. – С. 26–28.
2. Віктар Шылко // Саюз творцаў [Выяўленчы матэрыял] = A Union of creators : фотаальбом / уклад. і аўт. тэксту М. Цыбульскі ; аўт. уступ. У. Андрэйчанка ; фат. В. Балоціна, М. Цыбульскага. — Мінск : Беларусь, 2005. – С. 143.
3. Козич, П. Виртуальный мир Виктора Шилко / П. Козич // Вечерний Витебск. – 2000. – 8 июля. – С. 2.
4. Краснова, Ю. «Ретро»спектива Шилко / Ю. Краснова // Витебский проспект. – 2012. – 6 сент. – С. 23.
5. Крупица, Н. «Ландшафты» Шилко / Н. Крупица // Віцьбічы = Витьбичи. – 2012. – 7 февр. – С. 2.
6. Матвеев, Д. «Картины, которые живут», – по-другому и не скажешь о полотнах Виктора Шилко – витебского художника, которому на днях исполнилось шестьдесят / Д. Матвеев // Віцьбічы = Витьбичи. – 2012. – 11 сент. – С. 7.
7. Никольская, Л. «Я не авангардист. Я просто живописец» / Л. Никольская // Гарадоцкі веснік. – 2001. – 14 крас. – С. 1–2.
8. Пастернак, Т. «Ощущение сопричастности» Виктора Шилко / Т. Пастернак // Народнае слова. – 2003. – 9 снеж. – С. 2.
9. Пастернак, Т. «Ландшафты» Виктора Шилко / Т. Пастернак // Народнае слова. – 2012. – 2 лют. – С. 16.
10. Пастернак, Т. «Ретро» Виктора Шилко / Т. Пастернак // Народнае слова. – 2012. – 8 верас. – С. 5.
11. Соловьёва, Т. «Ландшафты» Шилко / Т. Соловьёва // Витебский проспект. – 2012. – 2 февр. – С. 23.
12. Соловьева, Т. Сопричастность Шилко / Т. Соловьева // Витебский проспект. – 2010. – 12 авг. – С. 23.
13. Цыбульский, М. Л. Шилко Виктор Александрович / М. Л. Цыбульский // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 609.
14. Шаранговіч, Н. Дыялог з пачуццёвай рэальнасцю / Н. Шаранговіч // Мастацтва. – 2006. – № 9. – С. 42–47.
15. Шилко, В. «Когда краски тебя слушаются ... » / В. Шилко ; беседовала Т. Пастернак // Народнае слова. – 2004. – 20 лістап. – С. 5.
16. Шылко Віктар Аляксандравіч // Беларускі саюз мастакоў: 1938—1998 : энцыклапедычны даведнік / аўт.-склад. Б. А. Крэпак [і інш.]. – Мінск : ВТАА «Кавалер Паблішэрс», 1998. – С. 630.
17. Шылко Віктар Аляксандравіч // Памяць: Гарадоцкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Н. А. Бурунова [і інш.] ; уклад. С. І. Садоўская ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Беларусь, 2004. – С. 721.
18. Шылко Віктар Аляксандравіч // Сучасныя мастакі Віцебшчыны : біябібліяграфічны слоўнік / ДУ «Віцебская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна», Аддзел літаратуры па мастацтве ; склад. В. І. Аліева. – Віцебск, 1994. – С. 126–128.
СПАСЫЛКІ