Славук (Слаук) Валерый Пятровіч
Славук (Слаук) Валерый Пятровіч – беларускі графік.
Нарадзіўся 7 красавіка 1947 года ў п. Коханава Талачынскага раёна. У 1977 годзе скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Вучыўся ў В. Шаранговіча, П. Любамудрава.
З 1978 года ўдзельнічае ў мастацкіх выстаўках. З 1981 года з'яўляецца членам Беларускага Саюза мастакоў.
Лаўрэат прэміі прафсаюзаў Беларусі (1993).
З 1997 года выкладае ў Беларускай акадэміі мастацтваў.
Член мастацкага савета Міністэрства інфармацыі (2009); член журы Рэспубліканскага конкурсу «Мастак і кніга» (2009).
Працуе ў станковай і кніжнай графіцы.
Сярод твораў: «Рыбная лоўля» (1980), «Белы кот» (1995), «Дарога» (1996), «Аднарог» (1997), «Эдэм» (1998), «Пераўвасабленне» (1998), «Фокуснік», «Арэна», «Госці», «Крыніца», «На дрэвах», «Казкі летняга дня», «Збор ягад», «Сям'я», «Рыбная лоўля», «Пасля навальніцы» і іншыя.
Кніжная графіка вызначаецца абвостраным успрыманнем літаратурнага зместу, эмацыянальным і глыбокім выяўленнем характараў герояў, своеасаблівасцю сюжэтаў: «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях» Я. Баршчэўскага (1990), «Беларускі фальклор» (т. 1–2, 2005–2006), «Чароўны свет» (2008), народныя казкі «Удовін сын» (1977–1980), «Філіпка-сынок» (1983), «Людзей слухай, а розум свой май» (1988), «Як кот звяроў напалохаў» (1991), «Залатая птушка» (1993), «Лятучы змей» У. Ягоўдзіка (1995), зборнікі «Вясна ўвосень» У. Караткевіча (2000), «Купалінка» Я. Сцяпанавай (2008), «Чароўны свет: з беларускіх міфаў, паданняў і казак» (2-е выд., 2010), «Куды скача петушыная кабыла» (2014) і іншыя.
Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску і фондах Беларускага Саюза мастакоў.
Узнагароджаны Дзяржаўнай прэміяй Беларусі за цыкл работ па матывах беларускіх казак, створаных у 1995–1998 гг., Дзяржаўнай прэміяй Рэспублікі Беларусь (2008), дыпломам Рэспубліканскага конкурсу «Мастак і кніга» ў намінацыі «Лепшы мастак» (2009); дыпломам І ступені Міжнароднага конкурсу «Мастацтва кнігі» (Масква, 2009), медалём Ф. Скарыны (2010) і медалём «За заслугі ў выяўленчым мастацтве» грамадскага аб'яднання «Беларускі Саюз мастакоў».
У 2018 годзе атрымаў спецыяльную прэмію Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Жыве ў Мінску.
ЛІТАРАТУРА
1. Аскера, В. Рэальная фантасмагорыя, альбо Крылы за спінай Валерыя Славука / В. Аскера // Літаратура і мастацтва. – 2017. – 22 верас. – С. 12.
2. Аскера, В. Энергетычны запал ад Валерыя Славука / В. Аскера // Звязда. – 2017. – 16 верас. – С. 9.
3. Баразна, М. Р. Славук (Слаук) Валерый Пятровіч / М. Р. Баразна // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 2002. – Т. 14 : Рэле–Слаявіна. – С. 500.
4. Васілеўскі, П. Афорт як маленькае жыццё / П. Васілеўскі // Культура. – 2018. – 13 студз. – С. 7.
5. Королева, Е. Сказка, замри! / Е. Королева // Наша Талачыншчына. – 2018. – 26 мая. – С. 5.
6. Паломцава, В. Графіка як паэзія / В. Паломцава // Літаратура і мастацтва. – 2012. – 20 крас. – С. 16.
7. Паўлючэнка, В. Прастора Валерыя Славука / В. Паўлючэнка // Літаратура і мастацтва. – 2012. – 6 крас. – С. 16.
8. Славук (Слаук) Валерый Пятровіч // Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.] / рэдкал.: У. У. Андрыевіч [і інш.]. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2015. – Т. 6 : М–Я. – С. 354–355.
9. Славук Валерый Пятровіч // Беларускі Саюз Мастакоў = Belarussian Union of Artists : энцыклапедычны даведнік / аўт.-склад.: Б. А. Крэпак [і інш.]. – Мінск : Кавалер Паблішэрс, 1998. – С. 503.
10. Славук, В. П. Асаблівы стан душы / В. П. Славук ; гутарыла В. Паўлючэнка // Літаратура і мастацтва. – 2011. – 8 ліп. – С. 16.
11. Славук, В. П. Планета Славук / В. П. Славук ; гутарыла І. Свірко // Рэспубліка. – 2018. – 16 студз. – С. 13.
12. Слаук Валерий Петрович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 471–472.
13. Слаук Валерий Петрович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.] / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2008. – Т. 6 : Пейзаж–Снегирёв. – С. 696.
14. Слаук, В. «Думаць сэрцам...» / В. Слаук ; гутарыла В. Аскера // Літаратура і мастацтва. – 2017. – 12 мая. – С. 8.
15. Чайкоўская, В. Дыялог: мастацтва, якое вучыць слухаць, бачыць і гаварыць / В. Чайкоўская // Звязда. – 2014. – 1 сак. – С. 5.
СПАСЫЛКІ
Белорусская государственная академия искусств. Славук Валерий Петрович
Белорусская мифология. Художник Валерий Петрович Славук (Слаук)