Сталяроў Іван Міхайлавіч
Сталяроў Іван Міхайлавіч нарадзіўся 20 мая 1923 года ў Віцебску. Беларускі мастак, педагог.
У 1939–1940 гг. вучыўся ў Віцебскім мастацкім вучылішчы. У 1951 годзе скончыў Мінскае мастацкае вучылішча, у 1960 годзе – факультэт графікі Маскоўскага паліграфічнага інстытута. Працаваў выкладчыкам Віцебскага мастацка-графічнага педагагічнага вучылішча (1951–1958), выкладаў на мастацка-графічным факультэце Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя С. М. Кірава (1959–1985), дацэнт кафедры малюнка і жывапісу ВДПІ (1979).
Стаяў ля вытокаў Віцебскай школы акварэлі, з'яўляецца аўтарам спецыяльных навучальных праграм, дапаможнікаў, у якіх сістэматызавана методыка работы акварэльнымі фарбамі. З 1967 года – член Беларускага саюза мастакоў. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Працаваў у тэхніцы акварэлі, станковай і кніжнай графікі. Асноўная тэматыка твораў: сельскія, гарадскія і індустрыяльныя краявіды. Аўтар шэрагу кампазіцый і ілюстрацый на ваенную тэму. Выканаў звыш 1500 творчых работ. Прымаў удзел у творчых паездках па Латвіі, Літве, Паўночным Каўказе і Арменіі.
Сярод твораў: акварэль «Новабудоўлі Віцебска» (1958–1961), «Браслаўшчына» (1963–1965), «Па Паўночным Каўказе», «Ушацкія эцюды» (1974), «Па Арменіі» (1980), «Віцебшчына – край блакітных азёр» (1984), «Час навальніц» (1987); кампазіцыі «Заходняя Дзвіна» (1961), «Юр'ева Горка» (1961), «Здраўнёва» (1963), «Першыя замаразкі» (1968), «Калі ноч горад накрывае» (1978), «Гарадская ўскраіна» (1980), «Возера Аслепна» (1993), «Пейзаж у ваколіцах в. Вымна» (1998), «Змярканне» (1998), «Дрэвы каля ракі» (1999), «Дажджлівыя хмары» (1999), «Перад навальніцай» (1999), «Рэчка Ула» (2003), «Летні пейзаж» (2003), «Волжская вольніца» (2004) і інш.
Творы мастака знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі, віцебскіх мастацкім і краязнаўчым музеях, Полацкім краязнаўчым музеі, музеі М. Ф. Шмырова, у прыватных калекцыях Расіі, Германіі, Галандыі, Беларусі і інш.
Творчая і педагагічная работа Івана Міхайлавіча Сталярова адзначана медалём «За заслугі ў выяўленчым мастацтве», нагрудным знакам «Выдатнік асветы СССР», 40 ганаровымі граматамі. Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі (1993). За ўдзел у баявых дзеяннях на франтах Вялікай Айчыннай вайны ўзнагароджаны 19 медалямі, сярод іх – дзве «За адвагу», «Партызану Айчыннай вайны», «За Перамогу над Германіяй», ордэн Айчыннай вайны I ступені.
Жыў у Віцебску, у 2011 годзе пераехаў у Магілёў.
Памёр Іван Міхайлавіч 27 верасня 2015 года.
ЛІТАРАТУРА
1. Гугнін, М. Адметнасць майстэрства і шчодрасць таленту / М. Гугнін, У. Пракапцоў // Мастацтва. – 1994. – № 8. – С. 22–24.
2. Дудараў, Л. Вайна вачамі мастака / Л. Дудараў // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 2009. – 11 крас. – С. 2.
3. Жогла, Н. Калі спяваюць салаўі / Н. Жогла // Культура. – 2005. – 2–8 ліп. – С. 7.
4. Іван Сталяроў // Саюз творцаў [Выяўленчы матэрыял] = A Union of creators : фотаальбом / уклад. і аўт. тэксту М. Цыбульскі ; аўт. уступ. У. Андрэйчанка ; фота: В. Балоціна, М. Цыбульскага. – Мінск : Беларусь, 2005. – С. 118.
5. Івану Сталярову // Літаратура і мастацтва. – 1983. – 6 мая. – С. 12.
6. Кавалёў, А. Партызан, мастак, педагог / А. Кавалёў // Літаратура і мастацтва. – 1979. – 12 студз. – С. 1–4.
7. Крупица, Н. Время меняется, цвет не тускнеет / Н. Крупица // Віцьбічы = Витьбичи. – 2009. – 22 янв. – С. І. – (Прил.: «Вечерний Витебск»).
8. Крупица, Н. Партизанскими тропами с Иваном Столяровым / Н. Крупица // Віцьбічы = Витьбичи. – 2005. – 19 мая. – С. 5.
9. Лампицкая, А. «Партизанская быль» / А. Лампицкая // Сцяг Перамогi (Лёзна). – 2006. – 28 лістап. – С. 3.
10. Маранава, Т. Іван Сталяроў – класік віцебскай акварэлі / Т. Маранава // Віцьбічы = Витьбичи. – 2003. – 24 мая. – С. 5.
11. Маранава, Т. Партызанскімі шляхамі Івана Сталярова / Т. Маранава // Народнае слова. – 2003. – 17 мая. – С. 8.
12. Маранова, Т. Картины о войне как документы... / Т. Маранова // Віцьбічы = Витьбичи. – 2003. – 10 июля. – С. 4.
13. Маранова, Т. «Партизанская быль» Ивана Столярова / Т. Маранова // Народнае слова. – 2005. – 14 мая. – С. 2.
14. Пастернак, Т. Цвета ушедшего века / Т. Пастернак // Народнае слова. – 2009. – 22 студз. – С. 16.
15. Соловьева, Т. Классика акварели / Т. Соловьева // Витебский проспект. – 2009. – 22 янв. – С. 3.
16. Сталяроў, І. «Я ганаруся многімі сваімі вучнямі» / І. Сталяроў ; гутарыў М. Цыбульскі // Вечерний Витебск. – 1998. – 5 дек. – С. 4.
17. Сталяроў Іван Міхайлавіч // Беларускі саюз мастакоў: 1938–1998 : энцыклапедычны даведнік / аўт.-склад.: Б. А. Крэпак [і інш.]. – Мінск : ВТАА «Кавалер Паблішэрс», 1998. – С. 506.
18. Сталяроў Іван Міхайлавіч // Памяць: Віцебск : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; склад. А. І. Мацяюн ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2003. – Кн. 2. – С. 538–539.
19. Сталяроў Іван Міхайлавіч // Сучасныя мастакі Віцебшчыны : біябібліяграфічны слоўнік / ДУ «Віцебская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна», Аддзел літаратуры па мастацтве ; склад. В. І Аліева. – Віцебск, 1994. – С. 102–103.
20. Сталяроў Іван Міхайлавіч // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. / рэдкал.: І. П. Шамякін [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1987. – Т. 5 : Скамарохі–Яшчур. – С. 108.
21. Хайноўская, А. «Партызанскія былі» / А. Хайноўская // Веснік Глыбоччыны. – 2015. – 20 мая. – С. 4.
22. Цыбульский, М. Л. Столяров Иван Михайлович / М. Л. Цыбульский // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 492.
23. Широкова, Р. Мечты и партизанская быль / Р. Широкова // Віцьбічы = Витьбичи. – 1998. – 2 июля. – С. 2.
24. Яковлев, Д. Партизанская быль / Д. Яковлев // Віцьбічы = Витьбичи. – 2024. – 7 мая. – С. 9.
СПАСЫЛКІ