Танковіч Георгій Лявонавіч
Танковіч Георгій Лявонавіч нарадзіўся 15 студзеня 1946 года ў в. Ярашова Шумілінскага раёна.
У 1969 годзе скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя С. М. Кірава. Вучыўся ў І. Сталярова, Ф. Гумена.
З 1969 года ўдзельнічае ў мастацкіх выстаўках. З 1991 года з'яўляецца членам Беларускага Саюза мастакоў.
Працуе ў акварэлі.
Асноўныя працы: «Зіма ў Полацку» (1980), «Зімовы сад» (1986), «Вясковы матыў», «Двор» (абодва 1988), «Полацкі шпіталь» (1987), трыпціх «Радзіма Ф. Скарыны», «Зімовы Полацк», «Куток старога Полацка», «Верхні замак», «Першы снег», «Ноч у вёсцы» (усе 1990), «Акно», «Абалянка», «Нацюрморт з кветкамі», «Нацюрморт з кактусам» (усе 1991), «Спаса-Еўфрасіннеўскі манастыр», «Азёрны край» (абодва 2007), «Зімовы сад» (2008), «Гарлачыкі», «Да непагоды».
Жыве ў г. Наваполацку.
ЛІТАРАТУРА
1. Георгій Танковіч // Мастакі Наваполацка, 2008: 50-годдзю горада прысвячаецца / склад.: Д. П. Бароўская, В. П. Шушко. – Полацк : Суднік А. І., 2008. – С. 14–15.
2. Михнович, Л. Тайны акварелей / Л. Михнович // Химик (Новополоцк). – 2002. – 21 мая. – С. 2, 4.
3. Радзько, Н. Тонкія акварэлі / Н. Радзько // Новополоцк сегодня. – 2017. – 27 янв. – С. 16.
4. Танковіч Георгій Лявонавіч // Беларускі Саюз Мастакоў = Belarussian Union of Artists : энцыклапедычны даведнік / аўт.-склад.: Б. А. Крэпак [і інш.]. – Мінск : Кавалер Паблішэрс, 1998. – С. 534.
5. Танковіч Георгій Лявонавіч // Сучасныя мастакі Віцебшчыны / склад. В. І. Аліева, рэд. Н. В. Курсо. – Віцебск, 1994. – С. 106.
6. Цыбульскі, М. У пошуках сваёй сцяжыны / М. Цыбульскі // Беларусь. – 1996. – № 6. – На укл. л.
СПАСЫЛКІ