Тарабука Леанід Мікалаевіч
Тарабука Леанід Мікалаевіч нарадзіўся 20 ліпеня 1955 года ў Віцебску. Беларускі скульптар.
У 1983 годзе скончыў аддзяленне скульптуры Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута (зараз – Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў). З 1997 года выкладае на кафедры дызайну ў Віцебскім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце. З 1983 года – удзельнік мастацкіх выстаў. З 1999 года – член Беларускага саюза мастакоў. Член Міжнароднай грамадскай асацыяцыі «Саюз дызайнераў» (1999).
Працуе ў тэхніцы манументальнай і станковай скульптуры, дэкаратыўнай пластыкі. Матэрыял – камень.
Сярод твораў: «Раіса» (1979), «Сон» (1979), «Фадзеіч» (1980), «Мастак Шура Фралянкоў» (1980), «Максім Багдановіч» (1981), «Герой Савецкага Саюза М. Сільніцкі» (1982), «Першы наркам аховы здароўя Н. Сямашка» (1984), «Мысляр» (1984), «Поры года» (1986), «Герой Савецкага Саюза Карначонак» (1987), «Партрэт мастака Л. Мірзаяна» (1989), «Афганскі вецер» (1989), «Месяц» (1998), «Люстэрка душы» (2000), «Трэцяе тысячагоддзе» (2000), «Чаканне» (2001), «Шляхамі пошукаў» (2001), «Фаза месяца» (2001), «Курыны бог» (2003), «Кампазіцыя» (2003), «Рыба часу» (2003), «Камета Галея» (2004), «Вялікі гаварун» (2005), «Святая рыба» (2005) і інш.
Творы знаходзяцца ў Віцебскім абласным краязнаўчым музеі, галерэях і прыватных калекцыях.
Жыве ў Віцебску.
ЛІТАРАТУРА
1. Алимова, Е. «Art design и фотография» / Е. Алимова // Витебский проспект. – 2009. – 10 сент. – С. 2.
2. Кавалёў, А. Агляд выстаўкі твораў У. Іванова, Л. Тарабукі, У. Шапо / А. Кавалёў // Мастацтва Беларусі. – 1990. – № 10. – С. 77.
3. Крупица, Н. Игра в «Со» / Н. Крупица // Віцьбічы = Витьбичи. – 2005. – 13 авг. – С. 5.
4. Леанід Тарабука // Саюз творцаў [Выяўленчы матэрыял] = A Union of creators : фотаальбом / уклад. і аўт. тэксту М. Цыбульскі ; аўт. уступ. У. Андрэйчанка ; фота: В. Балоціна, М. Цыбульскага. – Мінск : Беларусь, 2005. – С. 121.
5. Павлова, Е. Вариации формы в чистом пространстве / Е. Павлова // Витебский курьер. – 2005. – 9 авг. – С. 1.
6. Пастернак, Т. Камень для влюбленных / Т. Пастернак // Народнае слова. – 2008. – 4 ліп. – С. 9.
7. Пастернак, Т. Скульптура в интерьере фотографии / Т. Пастернак // Народнае слова. – 2005. – 11 жн. – С. 8.
8. Пастернак, Т. Тема на всю жизнь / Т. Пастернак // Народнае слова. – 1991. – 7 снеж. – С. 5.
9. Соловьева, Т. Увидеть искусство руками / Т. Соловьева // Витебский проспект. – 2008. – 12 июня. – С. 2.
10. Тарабука Леанід // Сучасная беларуская скульптура. XXI стагоддзе = Современная белорусская скульптура. XXI век = Modern belorusian sculpture. XXI century : альбом / аўт. тэксту, склад., пер. на бел. мову К. С. Аксёнава ; аўт. уступ. арт. Н. В. Шаранговіч ; пер. на англ. мову В. В. Петранюк. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2012. – С. 286–287.
11. Цыбульскі, М. «Project Co»: убачыць і дакрануцца / М. Цыбульскі // Культура. – 2005. – 27 жн. – С. 9.
12. Цыбульский, М. Л. Тарабуко Леонид Николаевич / М. Л. Цыбульский // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 503.
СПАСЫЛКІ