Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Ткачонак Анатоль Аляксеевіч

Дата нараджэння
14.03.1922
Месца нараджэння
Віцебская вобл.,Бешанковіцкі р-н, в. Селішча
Дата смерці
13.11.1994
Род дзейнасці
мастак
1948–1994
Жанр
пейзаж

Анатоль Аляксеевіч Ткачонак нарадзіўся 14 сакавіка 1922 года ў в. Селішча Бешанковіцкага раёна, беларускі мастак. У 1937–1940 гг. вучыўся ў Віцебскім мастацкім вучылішчы. Працаваў мастаком на прадпрыемствах Віцебска, Мінска, Карэльскай АССР, Эстонскай ССР. Скончыў чатырохгадовыя курсы пры Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце. Працаваў у жанры пейзажа. З 1948 года ўдзельнічаў у мастацкіх выстаўках, прыняў непасрэдны ўдзел у 15 пасляваенных рэспубліканскіх выстаўках, на якіх прадставіў на суд гледачоў каля 250 сваіх работ. Усе наступныя гады мастак плённа працуе. У 1960 годзе А. Ткачонак удзельнічае ў чарговай рэспубліканскай выстаўцы, на якой былі прадстаўлены карціны «Старая царква», «Вербы ля ракі», «Задзвінне» і інш. У 1973 годзе Саюз мастакоў БССР арганізаваў персанальную выстаўку мастака, на якой было прадстаўлена каля 130 работ. Творы А. А. Ткачонка вызначаюцца паэтычнасцю, тонкім успрыманнем прыроды. Сярод работ: «Цёплы дзень» (1944), «Поле», «Майскі дзень», «У парку», «Дворык», «На беразе возера», «Вясковы эцюд» (усе 1948), «Летні матыў» (1966), «Хмары над іржышчам» (1967), «Першы снег» (1969), «Цішыня», «Заходняя Дзвіна ў Бешанковічах» (1970), «Прасторы Наваполацка» і «Старадаўнасць Полацка» (1972), «На пляцоўцы» (1973), «Сенненскае возера» (1979), «Чэрвень» (1984). Шэраг карцін мастака знаходзіцца ў Дзяржаўным мастацкім музеі БССР, Віцебскім краязнаўчым музеі і ў іншых музеях рэспублікі. Творчасць А. А. Ткачонка цесна звязана з рэалістычнай традыцыяй пейзажнага жывапісу, мае глыбокія карані ў беларускім мастацтве. Памёр 13 лістапада 1994 года.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Анатоль Аляксеевіч Ткачонак // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Бешанковіцкага раёна / рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) [і нш.] ; мастак А. М. Хількевіч. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1991. – С. 415–416.

2. Крачкоўскі, А. Мастак з Селішчаў / А. Крачкоўскі // Зара (Бешанковічы). – 2002. – 18 чэрв. – С. 1.