Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Ціханаў Віктар Пятровіч

Дата нараджэння
27.09.1955
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Віцебскі раён, в. Пукшына
Дата смерці
28.09.2018
Род дзейнасці
мастак

Ціханаў Віктар Пятровіч нарадзіўся 27 верасня 1955 года ў в. Пукшына Віцебскага раёна. Беларускі мастак.

У 1978 годзе скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Адрадзіў на Беларусі старажытную тэхніку разьбы на ляўкасе ў спалучэнні з жывапісам: «Дзед Сцяпан» (1976), «Успамін» (1977), «Слова аб Радзіме. Ф. Скарына», «Песня – успамін. М. Гусоўскі» (1980), «Свята ўраджаю», «Вянок жыцця. М. Багдановіч» (1981), трыпціхі «Сейбіты», «Вяртанне» (1982).

Аўтар манументальных работ: фрэска «Горад юнацтва» (1981), вітражы «Прырода» ў Інстытуце эксперыментальнай батанікі Нацыянальнай АН Беларусі (1982), у Літаратурным музеі М. Багдановіча (1991) у Мінску; мазаіка «Лясная песня» ў кінатэатры «Радзіма» (1982), вітраж «Гарады Беларусі» ў будынку аўтавакзала (1984, усе ў сааўт.) у г. Маладзечна Мінскай вобл., размалёўка царквы святых Пятра і Паўла ў г. Семятычы (Польшча, 1987); іканастас Свята-Мікалаеўскай царквы ў Брэсце; кампазіцыя «Мір табе, зямля пад белымі крыламі» (1989). Жывапісныя творы: «Спадчына» (1978), «Мой родны кут. Я. Колас» (1982), «Ля вытокаў В. Дунін-Марцінкевіч» (1983), «Сустрэча ў вёсцы Белае» (1984), «Восень на Браслаўшчыне», «Кастрычнік» (1997), «Цёплы дзень» (2001), цыкл з 21 карціны «Восень у Баварыі» (2000).

Памёр 28 верасня 2018 года.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Гуринович, И. Картины, которые согревают / И. Гуринович // Советская Белоруссия. – 1995. – 24 нояб. – С. 4.

2. Ізобава, І. Вяртанне да вытокаў / І. Ізобава // Жыццё Прыдзвіння (Віцебск). – 2008. – 7 чэрв. – С. 4.

3. Паграноўскі, М. Імпрэсія альпійскага ветру / М. Паграноўскі // Культура. – 2012. – 3 сак. – С. 9.

4. Пастернак, Т. Печаль покинутых деревень / Т. Пастернак // Народнае слова. – 2008. – 24 крас. – С. 1.

5. Сабалеўская, А. Ненапружліва і з дранікамі / А. Сабалеўская // Культура. – 2009. – 18–24 крас. – С. 7.

6. Соловьева, Т. Возвращение / Т. Соловьева // Витебский проспект. – 2008. – 1 мая. – С. 2.

7. Шчарбачэвіч, Н. Мастак Віктар Ціханаў: «Карціны ніколі не абясцэняцца» / Н. Шчарбачэвіч // Звязда. – 2011. – 20 снеж. – С. 7.

8. Яніцкая, М. Таямнічая рэальнасць Віктара Ціханава / М. Яніцкая // Голас Радзімы. – 1997. – 26 чэрв. – С. 1, 7.