Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Ціханенка Васіль Ерафеевіч

Дата нараджэння
12.03.1937
Месца нараджэння
г. Віцебск
Род дзейнасці
мастак
Жанр
станковы жывапіс

Ціханенка Васіль Ерафеевіч нарадзіўся 12 сакавіка 1937 года ў Віцебску. Беларускі мастак.

У 1960 годзе скончыў Мінскае мастацкае вучылішча. З 1965 года – удзельнік мастацкіх выстаў. З 1967 года – член Беларускага саюза мастакоў.

Працуе ў розных жанрах станковага жывапісу.

Сярод твораў: «У гады вайны» (1975), «Адраджэнне» (1980), «У тыле ворага» (1981), «Летні вечар на возеры Глыбокае» (1983), «Бітва за Оршу» (1984), «Незабыўнае» (1985), «Вясковы дворык» (1986), «Безназоўная вышыня» (1987), «Зімовы вечар» (1990), «1945. Раніца ў вёсцы» (1991), «На адпачынку» (1999), «Агні БелДРЭС» (2000), «Бэз» (2002), «Двор ляснічага» (2002), «Еўфрасіння Полацкая» (2003), «Францыск Скарына» (2004), «На Браслаўшчыне» (2006), «Алея ў парку Браслава» (2006), «Віцебск» (2007) і інш.

Творы аўтара знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, фондах Беларускага саюза мастакоў, Віцебскім абласным краязнаўчым музеі.

Жыве ў г. Віцебску.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Васіль Ціханенка // Саюз творцаў [Выяўленчы матэрыял] = A Union of creators : фотаальбом / уклад. і аўт. тэксту М. Цыбульскі ; аўт. уступ. арт. У. Андрэйчанка ; фота: В. Балоціна, М. Цыбульскага. – Мінск : Беларусь, 2005. – С. 131.

2. Краснова, Ю. Классика Тихоненко / Ю. Краснова // Витебский проспект. – 2012. – 13 сент. – С. 23.

3. Подлипский, А. Выпустить открытки художнику помог спонсор / А. Подлипский // Народнае слова. – 2010. – 17 жн. – С. 6.

4. Рублевский, С. Жизнь продолжается с чистого холста / С. Рублевский // Народнае слова. – 2008. – 26 студз. – С. 5.

5. Ціханенка Васіль Ерафеевіч // Беларускі саюз мастакоў: 1938–1998 : энцыклапедычны даведнік / аўт.-склад.: Б. А. Крэпак [і інш.]. – Мінск : ВТАА «Кавалер Паблішэрс», 1998. – С. 579.

6. Ціханенка Васіль Ерафеевіч // Сучасныя мастакі Віцебшчыны : біябібліяграфічны слоўнік / ДУ «Віцебская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна», Аддзел літаратуры па мастацтве ; склад. В. І Аліева. – Віцебск, 1994. – С. 114.

7. Ціханенка Васіль Ерафеевіч // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. / рэдкал.: І. П. Шамякін [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1987. – Т. 5 : Скамарохі–Яшчур. – С. 481.

8. Цыбульский, М. Л. Тихоненко Василий Ерофеевич / М. Л. Цыбульский // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П.Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 510.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Художники Витебщины – Тихоненко Василий