Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Цімохаў Сяргей Аляксандравіч

Дата нараджэння
08.09.1960
Месца нараджэння
Гомельская вобласць, Калінкавіцкі раён, в. Кротаў
Дата смерці
09.10.2012
Жанр
станковы, манументальны жывапіс, графіка

Цімохаў Сяргей Аляксандравіч нарадзіўся 8 верасня 1960 года ў в. Кротаў Калінкавіцкага раёна Гомельскай вобласці, беларускі мастак.

У 1979 годзе скончыў Мінскае мастацкае вучылішча, у 1984 годзе – Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. З 1986 года – на віцебскім камбінаце «Мастацтва», з 1989 года – галоўны мастак горада Полацка. У 1991–2000 гг. з'яўляўся дырэктарам, мастаком галерэі «Рыса» ў Полацку. З 2007 года – намеснік старшыні па выставачнай дзейнасці ў Беларускім Саюзе мастакоў. Член Беларускага Саюза мастакоў з 1990 года.

Асноўныя напрамкі працы – станковы і манументальны жывапіс, а таксама графіка. Сярод работ можна вылучыць жывапісныя: «Несці крэст» (1989), «Канцэрт старажытнай музыкі» (1989), «Рытуальнае шэсце-7» (1999 г.), «Цень Вялеса» (2000); дыптыхі: «Таінства купальскай ночы» (2002), «На Дзяды» (2004), «Грацыя-1» (2007); графічныя аркушы: «Назірая зацьменне Сонца-2» (1999) і інш.

Творы мастака знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва (г. Мінск), фондзе Беларускага Саюза мастакоў (г. Мінск), фондзе Міністэрства культуры Расіі (г. Масква), Музеі М. Шагала (г. Віцебск), Мастацкай галерэі Г. Х. Вашчанкі (г. Гомель), Полацкім мастацкім музеі, галерэі «Galeria sztuki Katarzyny Napiórkowskiej» (г. Варшава), галерэі «Walentowski Galerien» (г. Дрэздэн), галерэі «Аxel Babke» (г. Дрэздэн), галерэі «Аlla Bulyanskaya» (г. Масква, г. Лондан), а таксама ў прыватных калекцыях на радзіме і за мяжой.

Памёр Сяргей Аляксандравіч 9 кастрычніка 2012 года.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Гальпяровіч, Н. Светлае рэха сапраўднасці / Н. Гальпяровіч // Літаратура і мастацтва. – 2012. – 12 кастр. – С. 23.

2. Замкоўскі, А. Дрэвы з вачыма / А. Замкоўскі // Полацкi веснiк. – 2007. – 6 лістап. – С. 5.

3. Малашэня, Л. Перад Полацкам як перад строгім бацькам / Л. Малашэня // Народнае слова. – 2007. – 6 лістап. – С. 5.

4. Малашэня, Л. Родны для ўсіх палачан / Л. Малашэня // Народнае слова. – 2012. – 13 кастр. – С. 7.

5. Сяргей Цімохаў // Саюз творцаў [Выяўленчы матэрыял] = A Union of creators : фотаальбом / уклад. і аўт. тэксту М. Цыбульскі ; аўт. уступ. У. Андрэйчанка ; фота: В. Балоціна, М. Цыбульскага. – Мінск : Беларусь, 2005. – С. 130.

6. Цімохаў Сяргей Аляксандравіч // Памяць: Полацк : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; склад. С. С. Чарняўская ; навук. рэд.: Г. В. Штыхаў, С. В. Тарасаў ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2002. – С. 812–813.

7. Цімохаў Сяргей // Сучасныя мастакі Віцебшчыны : біябібліяграфічны слоўнік / ДУ «Віцебская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна», аддзел літаратуры па мастацтве ; склад. В. І. Аліева. – Віцебск, 1994. – С. 380–385.

8. Цімохаў Сяргей Аляксандравіч // Беларускі саюз мастакоў: 1938—1998 : энцыклапедычны даведнік / аўт.-склад.: Б. А. Крэпак [і інш.]. – Мінск : ВТАА «Кавалер Паблішэрс», 1998. – С. 575.

9. Цыбульский, М. Л. Тимохов Сергей Александрович / М. Л. Цыбульский // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 509.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Мастакі Віцебшчыны. Цімохаў Сяргей