Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Цыбульскі Міхаіл Леанідавіч

Дата нараджэння
10.07.1961
Месца нараджэння
г. Віцебск
Род дзейнасці
мастак
навуковец
Спецыялізацыя
мастацтвазнаўства
Жанр
жывапіс
Навуковая ступень
кандыдат мастацтвазнаўства (1989)
Навуковае званне
дацэнт (1992)

Цыбульскі Міхаіл Леанідавіч нарадзіўся 10 ліпеня 1961 года ў Віцебску. Беларускі мастацтвазнаўца, педагог, мастак.

У 1983 годзе скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя С. М. Кірава, у 1987 годзе – аспірантуру Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Акадэміі навук БССР, у 2004 годзе – дактарантуру.

Кандыдат мастацтвазнаўства (1989), дацэнт (1992). З 1988 года працуе ў Віцебскім дзяржаўным педагагічным інстытуце (зараз – Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава): старшым выкладчыкам (1990), дацэнтам кафедры мастацтваў (1992), загадчыкам кафедры мастацтваў (2004–2005), дацэнтам кафедры выяўленчага мастацтва (2005). З 1999 года – член Беларускага саюза мастакоў.

Даследуе праблемы тэорыі і гісторыі мастацтва, пытанні паэтыкі і стылістыкі беларускага жывапісу XX ст.. Адзін з суаўтараў шасцітомніка «Гісторыя беларускага мастацтва», аўтар значнай колькасці артыкулаў у шматтомным выданні «Беларуская энцыклапедыя», у часопісах «Мастацтва», «Беларусь», «Народная асвета», «Маладосць», уступных артыкулаў да каталогаў, альбомаў пра віцебскіх мастакоў.

У якасці куратара прымаў удзел у рэалізацыі групавых праектаў «Акварэльная садружнасць», «Знакі часу», «Віцебскі вакзал», «Дыялогі мастацкіх школ», «Замак», «Была вайна», арганізацыі выстаў аб'яднання «Віцебская акварэль», персанальных выстаў шэрагу віцебскіх мастакоў.

Стварае кампазіцыі ў алейным і гуашавым жывапісе. Яго творам уласцівы: эмацыянальная выразнасць, рэалістычная трактоўка матываў і вобразаў, экспрэсія, насычаны каларыт.

Сярод твораў: пейзажы «Сафія Полацкая» (1985), «Чырвоныя дрэвы» (1985), «Храм у Мазыры» (1999), «Падсвілле. Зімовы пейзаж» (2000), «Сцяжынкамі Драздовіча» (2000), «Мара пра сонечныя дні» (2000), «Восень у парку» (2000), «Даўгаўпілс. Ля касцёла» (2000), «Вечар. Сядзіба Яна Райніса» (2000), «Зімой» (2001), «Могілкі каля храма» (2001), «Сакавіцкае сонца» (2001), «У лесе» (2001), «Апошнія промні сонца» (2002), «Двое ў ночы» (2002), «Стары дворык» (2002), «Плошча перад ратушай» (2004), «Рамантычны матыў» (2004), «Храм» (2005), «Раніца» (2005), «Рыбацкія баркасы» (2009), «На ўскраіне вёскі» (2009), «На пленэры. Поўдзень» (2009); партрэтныя кампазіцыі «Баба Дуня» (1985), «Надзея» (1989), «Аўтапартрэт» (2007); нацюрморты «Ружы» (1992), «Кераміка і кветкі» (1999), «Ружы і шкло» (1999), «Самотны настрой» (2000), «Дэкаратыўны нацюрморт» (1999), «Зайздрасць» (2003) і інш.

Жыве ў г. Віцебску.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Булаўка, В. Мастак, навуковец, крытык / В. Булаўка // Мы і час (Віцебск). – 2011. – 16 лістап. – С. 4.

2. Дуброўская, А. Гонар нашага ўніверсітэта / А. Дуброўская // Мы і час (Віцебск). – 2016. – 12 сак. – С. 1.

3. Дуброўская, А. «Мімалётныя ўражанні» Міхася Цыбульскага / А. Дуброўская // Мы і час (Віцебск). – 2017. – 16 снеж. – С. 3.

4. Міхаіл Цыбульскі // Саюз творцаў [Выяўленчы матэрыял] = A Union of creators : фотаальбом / уклад. і аўт. тэксту М. Цыбульскі ; аўт. уступ. арт. У. Андрэйчанка ; фота: В. Балоціна, М. Цыбульскага. – Мінск : Беларусь, 2005. – С. 132.

5. Цыбульскі Міхаіл Леанідавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 2003. – Т. 17 : Хвінявічы–Шчытні. — С. 138.

6. Цыбульский Михаил Леонидович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 573.

7. Шар, А. Рамантыкі / А. Шар // Культура. – 2005. – 28 мая–3 чэрв. – С. 7.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Художники Витебщины – Цыбульский Михаил