Вакар Сяргей Міхайлавіч
Вакар Сяргей Міхайлавіч нарадзіўся 27 жніўня 1928 года ў Оршы, беларускі скульптар. Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі (1978 г.). Працаваў рабочым чыгуначнага дэпо. У 1966 г. скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут.
Асноўная тэма творчасці – Вялікая Айчынная вайна: работы «Юныя мсціўцы», партрэты Герояў Савецкага Саюза С. Шутава, К. Арлоўскага, К. Заслонава, М. Шмырова, М. Кедышкі, двойчы Героя Савецкага Саюза П. Галавачова і інш. Выканаў партрэты беларускіх пісьменнікаў: У. Караткевіча, П. Панчанкі, Я. Брыля і інш.
Значнымі работамі С. Вакара з'яўляюцца помнікі віцэ-адміралу В. П. Дразду на яго радзіме ў Буда-Кашалёве і Ф. Э. Дзяржынскаму ў сядзібе Дзяржынава Стаўбцоўскага раёна. Шмат разоў мастак вяртаўся да вобраза паэта М. Багдановіча, таму невыпадкова стаў пераможцам конкурсу на лепшы праект помніка паэту ў сталіцы рэспублікі. Стварыў шэраг мемарыяльных дошак.
Памёр у 1998 г.
ЛІТАРАТУРА
1. Багданава, А. «Я хацеў бы спаткацца з Вамi на вулiцы...» / А. Багданава // Роднае слова. – 2000. – № 5. – С. 94–96.
2. Вакар Сяргей // Маладосць. – 1966. – № 12. – С. 112.
3. Вакар Сяргей Міхайлавіч // Памяць: Орша. Аршанскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.] ; склад. Т. Г. Ігнацьева [і інш.] ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2000. – Кн. 2. – С. 420.
4. Петэрсон, Э. А. Сяргей Міхайлавіч Вакар / Э. А. Петэрсон ; мастак П. І. Драчоў. – Мінск : Беларусь, 1980. – 48 с.
5. Споведзь пра людзей зямлі роднай // Вёрсты пройдзеных дарог / І. А. Яршоў, В. М. Сіднякова. – Магілёў : Магілёўская друкарня, 2003. – С. 192–198.
6. Сяргей Вакар // Роднае слова. – 2008. – № 8. – С. 61.
7. Яршоў, І. Споведзь пра людзей зямлі роднай / І. Яршоў // Аршанская газета. – 2001. – 2 кастр. – С. 2.