Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Васільеў Васіль Вячаслававіч

Дата нараджэння
02.12.1954
Месца нараджэння
Віцебская вобл., Аршанскі р-н, г. Орша
Род дзейнасці
мастак
Спецыялізацыя
станковы жывапіс

Васільеў Васіль Вячаслававіч нарадзіўся 2 снежня 1954 года ў Оршы, беларускі мастак. Скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута (1982 г.), аддзяленне манументальна-дэкаратыўнага мастацтва Беларускай акадэміі мастацтваў (1992). Вучыўся ў Г. Вашчанкі.

Старшы выкладчык (1992), дацэнт кафедры дызайну Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага універсітэта (1998). Член творчага аб'яднання «4-63» (1987–1990, г. Полацк). Удзельнічае ў выставах з 1978 года. Член Беларускага саюза мастакоў (1993). Жыве ў Віцебску.

Удзельнік мастацкіх выставак з 1978 г. Працуе ў галіне станковага жывапісу. 3 1990 г. займаецца пластычнымі, колеравымі, канцэптуальнымі пошукамі.

Сярод работ у галіне фігуратыўнасці станковага жывапісу: «Вясна» (1983), «Жанчына і птушка» (1987); абстрактныя – серыі «Гурзуф-2» (1991), «Знакі вады» (1992); аб'екты і інсталяцыі – «Сіні аб'ект» (1993), «Двайная піраміда» (1994), «Я чалавек разумны» (1996), «Пластычны стандарт №3» (2000); «Перыметр узыходзячага сонца», «Выхаванне Калумба» (2003), «Адпачынак на шляху ў Егіпет» (2006) «Уцёкі ў Егіпет 2», «Хто ты, адкуль ты?» (2008), «Качана вежа» (2009) , «Часам я бываю шчаслівы» (2009); перформансы – «Чырвонае віно» (1999 г.), «Зорка» (1999) і інш. Аўтар серый «Поры года» ў дзіцячым аддзяленні Быхаўскай лякарні (1990), «Уцёкі ў Егіпет» (2001), 12 абразоў для іканастаса царквы Уваскрасення Хрыстовага ў г. Дзісна (1992).
З'яўляецца аўтарам і куратарам вялікага ліку аўтарскіх і калектыўных канцэптуальных праектаў. Працуе з мастацтвам «аб'екта», стварае інсталяцыі, кампазіцыі ў галіне «лэнд-арт».

Творы мастака знаходзяцца ў фондах Беларускага саюза мастакоў, Полацкай мастацкай галерэі, Мастацкім музеі г. Віцебска.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Васіль Васільеў // Саюз творцаў = A Union of creators : фотаальбом / уклад. і аўт. тэксту М. Цыбульскі ; аўт. уступ. У. Андрэйчанка ; фат. В. Балоціна, М. Цыбульскага. – Мінск : Беларусь, 2005. – С. 28. – На беларус. і англ. мовах.

2. Васільеў Васіль Вячаслававіч // Беларускі саюз мастакоў: 1938–1998 : энцыклапедычны даведнік / аўт.-склад. Б. А. Крэпак [і інш.]. – Мінск : ВТАА «Кавалер Паблішэрс», 1998. – С. 92. – На беларус. і англ. мовах.

3. Васільеў Васіль Вячаслававіч // Памяць: Орша. Аршанскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.] ; склад. Т. Г. Ігнацьева [і інш.] ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2000. – Кн. 2. – С. 421.

4. Васільеў Васіль Вячаслававіч // Сучасныя мастакі Віцебшчыны : біябібліяграфічны слоўнік / ДУ «Віцебская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна», Аддзел літаратуры па мастацтве ; склад. В. І. Аліева. – Віцебск, 1994. – С. 17–18.

5. Краснова, Ю. Энергия абстракта / Ю. Краснова // Витебский проспект. – 2013. – 25 апр. – С. 19.

6. Крупица, Н. Constructio Васильевых / Н. Крупица // Витьбичи = Віцьбічы. – 2007. – 20 окт. – С. 7.

7. Міхневіч, Л. Апантанасць / Л. Міхневіч // Мастацтва. – 2005. – № 7. – С. 13–15.

8. Павлова, Е. «Мы изображаем энергию...» / Е. Павлова // Витебский курьер. – 2001. – 27 нояб. – С. 1.

9. Пастернак, Т. Василий и Галина Васильевы / Т. Пастернак // Народнае слова. – 2004. – 25 мая. – С. 5.

10. Цыбульский, М. Л. Васильев Василий Вячеславович / М. Л. Цыбульский // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова (гл. ред.) [и др.]. – Минск : БелЭн, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – С. 119–120.

 

СПАСЫЛКІ

Художники Витебщины. Васильев Василий