Васільева Галіна Сцяпанаўна
Васільева Галіна Сцяпанаўна нарадзілася 28 снежня 1959 года ў Полацку. Беларуская мастачка.
У 1982 годзе скончыла мастацка-графічны факультэт Віцебскага педагагічнага інстытута. У 1992 годзе – выкладчык кафедры дызайна Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта, 1998 г. – дацэнт кафедры дызайна. У 1989–1991 гг. – член творчага аб'яднання «4–63». З 1993 года – член Беларускага Саюза мастакоў.
Удзельніца I і II Міжнародных пленэраў «Малевич. УНОВИС. Современность»; праектаў «ln-formation» (1994, 1997, 1999, 2000).
Працуе ў галіне канцэптуальнага мастацтва (мастацкія праекты, акцыі), абстрактнага жывапісу. Арганізатар мастацкіх акцый «Сонечны гадзіннік» (1996, Віцебск), «А V Е» (2000, Полацк), перформансаў «Памяці В. Юрчанкі» (1999, Віцебск), «Аўтапартрэт» (2000, Полацк), «Устанаўленне А ў мастацтве» (2003, Віцебск), «Прысвячэнне К. Малевічу» (2008, Віцебск), праектаў «Constructio» (сумесна з В. Васільевым, 2001, Віцебск; 2003, Мінск, Орша, Полацк).
У творах мастачкі дамінуюць простыя геаметрычныя формы, лаканічная канструктыўнасць, статычнасць і строгасць кампазіцыйна-пластычных рашэнняў, выкарыстанне лакальных каляровых плям.
Сярод работ: палотны «Красны месяц», «Вялікая Венера», «Урокі музыкі», «Веды», «12», «Квадраты», «Трохвугольнікі і сегменты», серыі «Сцяна», «Рэйс», «Карычневыя структуры», трыпціх «Варыяцыі блакітнага» і інш.
Работы знаходзяцца ў музеях, прыватных калекцыях, галерэях Латвіі, Германіі, Англіі, Ізраіля, Польшчы, ЗША, Літвы, Беларусі, Расіі.
Жыве ў Віцебску.
ЛІТАРАТУРА
1. Васильева Галина // [Кафедра дизайна] / кураторы Н. Тарабуко, В. Васильев. – Витебск, 2001. – С. 10–11.
2. Васільева Галіна Сцяпанаўна // Беларускі саюз мастакоў: 1938—1998 : энцыклапедычны даведнік / аўт.-склад.: Б. А. Крэпак [і інш.]. – Мінск : ВТАА «Кавалер Паблішэрс», 1998. – С. 90.
3. Васільева Галіна Сцяпанаўна // Памяць: Полацк : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; склад. С. С. Чарняўская ; навук. рэд.: Г. В. Штыхаў, С. В. Тарасаў ; маст. Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2002. – С. 785.
4. Васільева Галіна Сцяпанаўна // Сучасныя мастакі Віцебшчыны : біябібліяграфічны слоўнік / ДУ «Віцебская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна», аддзел літаратуры па мастацтве ; склад. В. І. Аліева. – Віцебск, 1994. – С. 15–16.
5. Галіна Васільева // Саюз творцаў [Выяўленчы матэрыял] = A Union of creators : фотаальбом / уклад. і аўт. тэксту М. Цыбульскі ; аўт. уступ. У. Андрэйчанка ; фота: В. Балоціна, М. Цыбульскага. – Мінск : Беларусь, 2005. – С. 29.
6. Крупица, Н. Constructio Васильевых / Н. Крупица // Віцьбічы = Витьбичи. – 2007. – 20 окт. – С. 7.
7. Пастернак, Т. Василий и Галина Васильевы / Т. Пастернак // Народнае слова. – 2004. – 25 мая. – С. 5.
8. Самотой, А. Геометрические абстракции Галины Васильевой / А. Самотой // Віцьбічы = Витьбичи. – 2010. – 11 марта. – С. V. – (Прил.: Вечерний Витебск).
9. Соловьева, Т. Галина Васильева: «Bonjour» / Т. Соловьева // Витебский проспект. – 2010. – 25 февр. – С. 23.
10. Соловьева, Т. Городские пейзажи Васильевой / Т. Соловьева // Витебский проспект. – 2011. – 22 сент. – С. 23.
11. Цыбульский, М. Л. Васильева Галина Степановна / М. Л. Цыбульский // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – С. 120.
СПАСЫЛКІ