Яўсееў Аляксей Сяргеевіч
Яўсееў Аляксей Сяргеевіч нарадзіўся 4 чэрвеня 1979 года ў Гарадку, беларускі мастак. Скончыў аддзяленне мастацка-графічнага факультэта «Выяўленчае мастацтва, чарчэнне і народныя мастацкія рамёствы» Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава (2001). Працуе ў розных тэхніках і матэрыялах дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, жывапісу, графікі, скульптуры. Член Беларускага саюза мастакоў (2016).
Работы Аляксея Яўсеева маюць індывідуальнае пластычнае рашэнне, складаныя вобразы, неардынарныя сюжэты і мудрагелістыя сімвалы. Стварае аб'ёмныя аб'екты, інсталяцыі, дзе спалучае дрэва, метал, пластык і іншыя матэрыялы. Асноўная задача яго аб'ектаў – падкрэсліць натуральную прыгажосць, прастату і гармонію, створаную прыродай. Сярод работ: «Вецер у горадзе» (2010), «Дама і слон» (2010), «Зварот да сонца» (2010), «Гадзіна куба» (2011), «Мундзір» (2011), «Паўдня» (2011), «Світанак» (2011), «Вытокі» (2012), «Сон» (2012), «Трон: Князь і Княгіня» (дыптых, 2012), «Фортка думкі» (2012), «Чэрвеньскі дзень: раніца, дзень, вечар» (2012), «Сонца Казіміра» (2013), «Альфа і Амега» (2014), «Кола вайны» (2014), «Трызна» (2014), «Жалезны плод» (2015), «Дзіда Альгерда» (2016).
CПАСЫЛКІ