Ясвін Яўген Станіслававіч
Ясвін Яўген Станіслававіч нарадзіўся 4 жніўня 1935 года ў г. п. Асвея Верхнядзвінскага раёна.
У 1960 годзе скончыў Сталінабадскае мастацкае вучылішча (зараз Душанбэ), а ў 1966 годзе Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Удзельнік мастацкіх выставак з 1966 года. Працуе ў станковым жывапісе, пераважна ў жанрах карціны і партрэта.
Асноўныя творы: «Бежанцы», «Старшыня», «Невядомы салдат», «Вечны агонь», «Зямля», «Жаночы партрэт» і іншыя. Член Беларускага саюза мастакоў з 1972 года.
Памёр Яўген Станіслававіч 30 красавіка 2000 года.
ЛІТАРАТУРА
1. Цыбульский, М. Л. Ясвин Евгений Станиславович / М. Л. Цыбульский // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 633–634.
2. Ясвін Яўген Станіслававіч // Памяць: Верхнядзвінскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: У. С. Богаў [і інш.] ; уклад. А. Ф. Бубала ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Паліграфафармленне, 2000. – Кн. 2. – С. 255.
3. Ясьвін Яўген Станіслававіч // Беларускі саюз мастакоў: 1938–1998 : энцыклапедычны даведнік / аўт.-склад.: Б. А. Крэпак [і інш.]. – Мінск : ВТАА «Кавалер Паблішэрс», 1998. – С. 652.
4. Ясьвін Яўген Станіслававіч // Сучасныя мастакі Віцебшчыны : біябібліяграфічны слоўнік / ДУ «Віцебская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна», Аддзел літаратуры па мастацтве ; склад. В. І. Аліева. – Віцебск, 1994. – С. 132.