Загоскін Давыд Яфімавіч
Загоскін Давыд Яфімавіч нарадзіўся ў 1900 годзе ў г. п. Сураж Віцебскага раёна. Мастак.
У 1915–1917 гг. вучыўся ў Адэскай мастацкай школе, у 1918–1920 гг. – у Саратаўскай свабоднай мастацкай майстэрні вышэйшага мастацка-тэхнічнага інстытута. З 1922 года жыў у Ленінградзе, дзе выкладаў у Інстытуце жывапісу, скульптуры і архітэктуры. З 1930 года кіраваў графічнай майстэрняй Інстытута выяўленчага мастацтва рабочай моладзі.
Д. Я. Загоскін – аўтар дзясяткаў партрэтаў і пейзажаў, жанравых і тэматычных карцін, манументальных роспісаў. Вядомы ён і як аўтар літаграфічных работ, афарміцель тэатральных спектакляў і масавых свят.
Памёр у блакадным Ленінградзе ў 1942 годзе.
ЛІТАРАТУРА
1. Загоскін Давыд Яфімавіч // Памяць: Віцебскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: А. П. Красоўскі [і інш.] ; уклад. У. І. Мезенцаў ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2004. – С. 704.