Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Жарнасек Васіль Сцяпанавіч

Дата нараджэння
1929
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Лепельскі раён, в. Сітнікі
Дата смерці
1998
Род дзейнасці
мастак
Спецыялізацыя
станковы жывапіс
Жанр
пейзаж, нацюрморт

Жарнасек Васіль Сцяпанавіч – адзін з самых вядомых у Беларусі самадзейных мастакоў.

Нарадзіўся ў 1929 годзе ў вёсцы Сітнікі Лепельскага раёна.

Пазней з бацькамі пераехаў у Лепель, дзе вучыўся ў сярэдняй школе № 1.

У гады Вялікай Айчыннай вайны ў выніку трагічнага выпадку страціў правую руку і вока ў 12-гадовым узросце.

Некаторы час распісваў дываны і тым самым зарабляў на жыццё. Пазней мастак аддаў перавагу станковаму жывапісу. Пераважна пісаў пейзажы і нацюрморты.

З сярэдзіны 1970-х гадоў працаваў на пасадзе мастака-афарміцеля ў Лепельскай гарадской аўтабазе.

У 1995 годзе Васіль Жарнасек прымаў удзел у першай міжнароднай выставе прымітыўнага жывапісу ў Мінску.

Удзельнічаў ва ўсесаюзных, замежных, рэспубліканскіх і абласных выставах.

Васіль Сцяпанавіч Жарнасек стаў лаўрэатам другога Усесаюзнага фестывалю народнай творчасці.

Сярод твораў: «Бярозкі» (1979), «Світанак» (1970), «Пейзаж з возерам» (1978), «Возера Жэдліна», «Лясное возера» (1979), «Абеліск», «Зімовы пейзаж», «Бярэзінскі запаведнік», «Родныя мясціны», «Статак», «Бэз», «Лепельшчына» (1978) і многія іншыя.

Яго карціны экспанаваліся ў музеях Мінска, Масквы, Кіева, Адэсы, Сімферопаля, Ніжняга Ноўгарада, Урэнгоя, Віцебска, Лепеля. Многія работы мастака захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі (Мінск), Траццякоўскай галерэі (Масква), у іншых музеях і прыватных калекцыях.

Больш за 80 карцін захоўваюцца ў фондах Лепельскага Дома рамёстваў і Лепельскага краязнаўчага музея.

Яго хвоі сталі эмблемай мастацкага салона-крамы «Скарбонка».

Памёр у жніўні 1998 года.

Пахаваны ў Лепеле. На яго магіле ўстаноўлены гранітны помнік. На ім партрэт і надпіс «Народнаму мастаку – удзячныя лепельчане».

 

ЛІТАРАТУРА

1. Бородейко, Л. Народному художнику – благодарные лепельчане / Л. Бородейко // Народнае слова. – 2002. – 2 лістап. – С. 6.

2. Гарбачоў, М. «Творчасць – працяг душы» / М. Гарбачоў // Лепельскі край. – 2009. – 30 кастр. – С. 7.

3. Телятко, Е. Прославил Лепель на весь мир / Е. Телятко // Віцебскі рабочы. – 2002. – 27 жн. – С. 4.

4. Шаура, Р. Васіль Жарнасек / Р. Шаура // Мастацтва. – 1996. – № 6. – С. 59–61.

5. Шлег, Т. Жменька сонечных промняў / Т. Шлег // Лепельскі край. – 2006. – 24 лют. – С. 2.

6. Шпакоўская, Г. Малітва перад мальбертам / Г. Шпакоўская // Народнае слова. – 1997. – 13 лют. – С. 6.