Жук Ігар Леанідавіч
Жук Ігар Леанідавіч нарадзіўся 14 кастрычніка 1964 года ў Оршы, беларускі мастак. Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча (1986), Беларускую акадэмію мастацтваў (1996).
Удзельнік мастацкіх выставак з 1989 года. Працуе ў галіне станковай і камп'ютарнай графікі, дызайну, жывапісу.
Асноўныя творы: графічная серыя «Архаіка», лісты «Свет жывёл», «Лялькі», «Фантазіі»; карціны «Рыбакі», «Сны»; у галіне графічнага дызайну «Партрэт дачкі», «Мае сучаснікі».
Жыве ў Мінску.
ЛІТАРАТУРА
1. Жук Ігар Леанідавіч // Памяць: Орша. Аршанскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.] ; склад. Т. Г. Ігнацьева [і інш.] ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2000. – Кн. 2. – С. 422.