Жураўлёў Анатоль Пятровіч
Жураўлёў Анатоль Пятровіч нарадзіўся 19 сакавіка 1963 годзе ў г. Оршы, беларускі мастак. Скончыў Віцебскі тэхналагічны інстытут (1992). У 1988 годзе разам з А. Фалей арганізаваў аб'яднанне «Аршыца». З 1988 года ўдзельнічае ў выставах у Беларусі і за мяжой. Член Беларускага саюза мастакоў (1997). Жыве ў Оршы.
Працуе ў галіне тэкстылю, станковага жывапісу.
Сярод работ: «Разводдзе» (1992), «Споведзь» (1993), «Кастрычнік» (1995), «Сакавік» (1995), «Гара 7» (2002), «Светабудова» (2003), «Лістапад» ( 2005), «Запіскі на пленэры» (2006), «Жнівень» (2007), «Стог» (2007), «Восень» (2007), «Рэха» (2007), «Назіранне за вечарам» (2008), «Ноч» (2008), «Бабіна лета» (2008),«Вечар» (2008), «Падарожнічаю з восенню»(2008), «Месячная дарога» (2008), серыі прац «Мадэль гульні» (1995–1996), «Светабудова жураўля» (2002); перформансы «Пірамідэль бясконцага» (1996) і інш.
Работы мастака знаходзяцца ў дзяржаўных і прыватных калекцыях Беларусі і замежжа.
ЛІТАРАТУРА
1. Гатоўская, Л. «Светабудова Жураўля» / Л. Гатоўская // Аршанская газета. – 2004. – 10 крас. – С. 7.
2. Каленік, А. Жураўліны сусвет/ А. Каленік // Полацкі веснік. – 2009. – 3 сак. – С. 7.
3. Мачкова, В. «Мироздание журавля» / В. Мачкова // Телеком-экспресс (Орша). – 2010. – 15 апр. – С. 30.
4. Павлова, Е. «Мартовские коты» / Е. Павлова // Витебский курьер. – 2005. – 25 марта. – С. 8.
5. Соловьева, Т. Мироздание Журавля / Т. Соловьева // Витебский проспект. – 2008. – 18 дек. – С. 3.
6. Фрагменты жыцця // Информ Плюс (Полоцк). – 2009. – 26 февр. – С. 4.
7. Цыбульский, М. Л. Журавлев Анатолий Петрович / М. Л. Цыбульский // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова (гл. ред.) [и др.]. – Минск : БелЭн, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – С.432.
СПАСЫЛКІ